Лешч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Лешч | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Від: |
Лешч |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лешч (Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атраду карпападобных.
Пашыраны ў вадаёмах Еўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плынню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды. Даўжыня да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, спіна шаравата-зялёная. Спінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая, шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, раслінамі, маляўкі — планктонам. Аб'ект промыслу. Мяса нятлустае, вельмі касцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць).
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Лешч // Праект «Наша ежа»
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лешч