Бернар-Анры Леві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бернар-Анры Леві

Бернар-Анры Леві (фр.: Bernard-Henri Lévy, шырока вядомы як BHL; 5 лістапада 1948) — французскі палітычны журналіст, філосаф, пісьменнік.

Падтрымліваў вайну з тэрарызмам у Афганістане.

Леві — змагар з мусульманскім фундаменталізмам. У 2005 ён разам з Салманам Рушдзі выступіў з маніфестам «Разам супраць новага таталітарызму» у якім раскрытыкаваў карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў і спробы распаўсюджвання мусульманскага ладу жыцця на Еўропу.

Падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе вёў рэпартажы з Грузіі, браў інтэрв'ю ў прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі.

У 2008 годзе выйшла кніга «Ворагі грамадства» — перапіска Леві са знакамітым французскім пісьменнікам Мішэлем Уэльбекам.

18 лютага 2014 года заклікаў еўрапейскіх спартсменаў спыніць удзел у зімовых алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць гвалту ў Кіеве.