Бехістунскі надпіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Агульная фота Бехістунскага надпісу
пераклад на нямецкую мову

Бехісту́нскі на́дпісклінапісны тэкст на 400 радкоў, выразаны на скале Бехістун каля горада Керманшах у Заходнім Іране па загадзе персідскага цара Дарыя (522486 да н.э.) на старажытнаперсідскай, вавілонскай і эламскай мовах.

У Бехістунскім надпісе пералічваюцца тэрыторыі, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Ахеменідаў, распавядаецца аб паўстанні народаў супраць персідскага валадарства (52221 да н.э.) у Эламе, Мідыі, Асірыі, Егіпце, Арменіі, Маргіяне (Сярэдняя Азія) і аб здушэнні гэтых паўстанняў, а таксама аб няўдалым паходзе Дарыя ў Скіфію. На значэнне Бехістунскага надпісу для гістарычнай навукі ўпершыню звярнуў увагу рускі навуковец В. Ф. Дзітэль у 1842. Вывучэнне Бехістунскага надпісу англійскім навукоўцам Г. К. Роўлінсан ў 1845 дало значны штуршок развіццю асірыялогіі.

Бехістунскі надпіс — важная гістарычная крыніца для вывучэння старажытнай гісторыі народаў Ірана, Закаўказзя і Сярэдняй Азіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974-1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1222
рус.англ.фр.


Шаблон:Сусветная спадчына ў Іране