Скіфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скіфія
VIII стагоддзе да н.э. – III ст. н.э.



Scythia-Parthia 100 BC.png
Карта Скіфіі і Парфіі ў I ст. да н.э.
Сталіца Неапаль Скіфскі (III стагоддзе да н.э. - III стагоддзе н.э.)
Гісторыя
 -  Ішкуза (VIII-VII ст. да н.э.)

Скі́фія (грэч.: Σκυθία) — ва ўяўленні антычнай геаграфіі вобласць рассялення групы народаў, аб'яднаных пад назвай скіфаў (зборная назва групы іранамоўных качавых і паўкачавых плямёнаў 1-га тысячагоддзя да н.э. — першых стагоддзяў н.э. у антычных крыніцах). Усходнія скіфы нярэдка згадваюцца пад імем сакаў.

Склад народаў і асяроддзе[правіць | правіць зыходнік]

Герадот са спасылкай на паэму «Арыстэй з Праконеса» адзначаў, што ўласна скіфы жывуць да іседонаў, ад якіх Арыстэй і запазычыў асноўныя звесткі. За іседонамі жывуць арымаспы — аднавокія людзі; за арымаспамі — «якія пільнуюць золата грыфы», а яшчэ вышэй за імі — гіпербарэі на мяжы з морам. Усе гэтыя народы, акрамя гіпербарэяў, па словах Арыстэя, увесь час ваявалі з суседзямі, прычым першымі пачалі вайну арымаспы.

Вытокі індаеўрапейства, уключаючы скіфаў, у часы прыручэння коней на абшарах на паўноч ад Каспія і Чорнага мора паказваюць прыхільнікі курганнай гіпотэзы. Паводле адной з гіпотэз, скіфаў злучалі з носьбітамі сеймінска-турбінскай культуры, якая існавала да 38 — 35 стагоддзяў назад, аднак у наш час выкарыстоўваецца тэрмін «сеймінска-турбінскі феномен», паколькі хуткае распаўсюджванне пэўных відаў зброі было надкультурнай і кароткачасовай з'явай, хоць і мела наступства ў еўразійскім рэгіёне.

Ёсць і сувязі арымаспа-іседонскай вайны з больш раннімі культурамі. Арымаспы выгналі іседонаў з іх краіны, затым іседоны выцеснілі скіфаў, а кімерыйцы, якія жылі ля Паўднёвага (Чорнага) мора, пад напорам скіфаў пакінулі сваю радзіму.

Скіфы. Рэльеф чашы з кургана Куль-Оба (Эрмітаж).

З апісанняў Герадота і іншых антычных аўтараў вядома, што ў цэлым Скіфія аб'ядноўвала некалькі дзясяткаў антычных народаў, з якіх да часоў Герадота свае царствы і цароў мелі царскія скіфы, саўраматы, таўры, масагеты, агафірсы, гелоны, меланхлены, андрафагі, неўры, будзіны, аланы. Паўночныя часткі ўласна Скіфіі, якія распасціраліся ўнутр мацерыка і ўверх па Істры (Дунаі), межавалі спачатку з агафірсамі (ім аддаюць тэрыторыю Карпат), затым з неўрамі (часцей тэрыторыі Беларусі), потым з андрафагамі (часцей звязваюць з балтамі) і з меланхленамі.

Але гэтыя межы ўмоўныя, бо ў сувязі з уварваннем войскаў Дарыя I каля 514-512 гадоў да н.э. усе цары правялі агульны Савет цароў Вялікай Скіфіі (Герадот. Кн. 4.102), што гаворыць пра каардынацыю дзеянняў народаў на велізарнай тэрыторыі.

Пазней на тэрыторыі, якую антычныя і візантыйскія аўтары працягвалі зваць Скіфіяй, з'явіліся і іншыя народы: вобласці Сарматыі, Готыі, Гуніі, паўночных архонцтваў часоў Візантыі і затым Русі ад нізоўяў Дуная[1].

Паводле паведамленняў Лаўрэнцеўскага і Густынскага летапісаў (пад 907 годам) Вялікая Скіфія (Вялікая скуфь) складалася з плямёнаў, якія жылі па Бугу і Дняпры пры ўпадзенні іх у мора. Таксама згадваецца, што балгары прыходзілі на Дунай з усходу ад хазараў, гэта значыць ад скіфаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скіфія (Scythia) на старажытнай карце

Герадот у 4 кнізе Гісторыі пачынае апісанне Скіфіі з ракі Істр («першая рака Скіфіі на захадзе», 48), да скіфскіх прытокаў Істра ён адносіў Пірэт, Тыярант (Олт[2] ці Сірэт[3]), Арар (Сірэт[4]), Напарыс (Яламіца[4]) і Ордэс (Арджэш[5]). На ўсход ад Істра знаходзіцца наступная значная рака Скіфіі — Тырас (51). Затым ідзе Гіпаніс (53), на якім стаяла Ольвія (18). За Гіпанісам на ўсход ідзе вялікая рака Барысфен, якая ўпадае ў адзін і той жа ліман з Гіпанісам. Мыс паміж дзвюма рэкамі завецца Гіпалая (53).

Аднак дакладнае месца ўпадзення старажытнага Дняпра ў Чорнае мора з'яўляецца прадметам дыскусій. Адны мяркуюць, што Днепр цёк па рэчышчы ракі Сінюха[6], іншыя адсоўваюць вусце на поўдзень у раён Данузлава.

Таксама названы прыток Барысфена Пантыкап (54). Некаторыя даследчыкі атаясамляюць Пантыкап з Інгулам[6], іншыя — з Інгульцам[7], а акадэмік Рыбакоў — з Ворсклай[3]. Пантыкап цячэ з поўначы, праходзіць праз Гілею і ўпадае ў Барысфен у 3 днях шляху (90 км) ад яго вусця на ўсход (18).

Затым ідзе зніклая рака Гіпакірыс (55), якая ўпадала ў мора ў раёне Керкінітыды (гэта значыць Еўпаторыі). Гіпакірыс выцякае з нейкага возера, але фактычна ён уяўляе сабой пратоку Барысфена праз Гер (56). Ад Пантыкапа да Гера ўжо 10 дзён шляху (19), гэта значыць 300 км. Месца падзелу Барысфена на два рукавы знаходзілася ў раёне горада Чаркасы[6]. Некаторыя даследчыкі атаясамляюць Гіпакірыс з Інгульцам[8]. Таксама ёсць меркаванне, што вусце Гіпакірыса размяшчалася ў раёне Данузлава, тады як яе верхняе цячэнне ішло ў рэчышчы ракі Малочнай[9]. Акадэмік Рыбакоў атаясамляў раку Гіпакірыс з Конкай, а яе вусце размяшчаў у раёне Каркініцкага заліва[3]

Паводле Клаўдзія Пталамея, Азіяцкая Скіфія пачынаецца па той бок Меатыды (Азоўскага мора) і ракі Ра (Волга) і цягнецца на ўсход да Манголіі, Тыбета і Кітая (Серыка), на поўдзень — да Сагдыяны і Індыі і на поўнач — да невядомых земляў. У кірунку з захаду на ўсход Азіяцкую Скіфію падзялялі на тую, што з гэтага боку і па той бок Імая, прычым імем Імая пазначалі розныя горныя хрыбты: Уральскі, Белуртаг, Гімалайскі, часцей за ўсё Цянь-Шань. Старажытныя ведалі рэкі Азіяцкай Скіфіі: акрамя Ра і Окса (Сыр-Дар'я) — Парапаміс (верагодна Об), Даік (Урал) і інш. Пра Аральскае мора старажытныя мелі толькі самае смутнае ўяўленне: рака Іаксарт (Аму-Дар'я) упадае, паводле Страбона, у Каспійскае мора.

Паводле Плінія, сакаў жа звалі хазарамі. Ён таксама гаворыць пра Вялікую Скіфію, якая ідзе ад Дона на ўсход і на поўнач, і пра Малую Скіфію — ад Дона да Дняпра і далей на захад. Страбон таксама гаворыць пра Вялікую ці Азіяцкую Скіфію. Пра скіфаў ён кажа: «старажытная Гісторыя гэтых народаў дакладна невядомая, таму што пісьменнікі яе складалі з выдумак, бачачы, што нечуваныя пачвары былі ў большым ужыванні і павазе, чым апавяданні сапраўдных здарэнняў».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Иванчик А. И. Накануне колонизации. Северное Причерноморье и степные кочевники VIII—VII вв. до н. э. в античной литературной традиции: фольклор, литература и история. Pontus Septentrionalis III. Русское издание Pontus Septentrionalis III. Москва, Берлин: Палеограф ,2005 312 с., в том числе 14 иллюстраций ISBN 5-89526-015-2
  2. Герадот пра рэкі Скіфіі
  3. 3,0 3,1 3,2 Герадотава Скіфія
  4. 4,0 4,1 Паказальнік уласных імёнаў, геаграфічных назваў і этнічных груп
  5. Герадот і Фукідыд пра Балканскі паўвостраў і Міжземнамор'е
  6. 6,0 6,1 6,2 ГЕОГРАФИЯ СКИФИИ ПО ГЕРОДОТУ
  7. ТАЙНЫ СКИФСКОГО КВАДРАТА
  8. Горад на Гіпакірысе
  9. Анамастыкон еўрапейскіх скіфаў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агбунов М. В. Путешествие в загадочную Скифию / Отв. редакторы: д-р истор. наук И. Т. Кругликова, д-р геогр. наук Н. А. Хотинский; Рецензенты: д.и.н. Д. С. Раевский, к.и.н. А. В. Подосинов; Академия наук СССР; Художник Ф. Б. Левченко. — М.: Наука, 1989. — 192, [16] с. — (Страницы истории нашей Родины). — 50 000 экз. — ISBN 5-02-004620-5 (обл.)
  • Фоменко И. К. Скифия — Тартария — Московия — Россия — взгляд из Европы. Россия на старинных картах. — М.: ООО «Фирма Актеон», 2008. 812 с., ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]