Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Стоўбцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
53°28′45″ пн. ш. 26°44′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Стоўбцы
Скульптар Ігар Мікалаевіч Глебаў
Дата пабудовы 1966 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000605шыфр 613Д000605
Map

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці, размешчаны на плошчы Бессмяротнасці.

Пахаваны 419 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1944 г. Сярод пахаваных — воіны 9-й гвардзейскай і 30-й кавалерыйскай дывізій 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта I. А. Пліева, партызаны брыгады імя Г. К. Жукава.

У 1966 годзе на магіле пастаўлены помнік (скульптар Ігар Мікалаевіч Глебаў) з бетону, пакрытага мармуровай крошкай. Вышыня пастамента — 2,1 м, скульптур — 3 м. Уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю — воін, які трымае сцяг, і партызанка з аўтаматам. Мадэліроўка форм згладжаная і абагульненая. Узняты сцяг, пастава фігур ствараюць уражанне руху. За скульптурнай кампазіцыяй 2 мемарыяльныя сцяны. На іх мармуровыя дошкі з імёнамі загінуўшых воінаў і партызан. Перад помнікам кветкавыя газоны, высаджаны дрэвы.

У 2016 годзе скульптура была рэканструявана ў тэхніцы дыфоўкі (выбівання) па медным лісце. У 2020 годзе помнік рэканструяваны да 75-годдзя Перамогі. Мемарыяльныя сцены і пастамент былі абліцаваны керамагранітам на клямерах, 31 мемарыяльную дошку з прозвішчамі 497 загінулых (спіс быў удакладнены і абноўлены) замянілі на гранітныя пліты, з’явіліся новыя надмагільныя пліты на магілах невядомых салдатаў[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]