Брыгады Зінтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зінтанскія брыгады
араб. مجلس العسكري لثوار الزنتان‎‎
Этнічная прыналежнасць арабы
Рэлігійная прыналежнасць іслам
Штаб-кватэра Эз-Зінтан
Актыўная ў
Сфарміравана май 2011
Саюзнікі ЛНА, Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі
Праціўнікі Кадафісты, Ісламісты
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011), Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014), Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)

Зінтанскія брыгады (араб. مجلس العسكري لثوار الزنتان‎‎) — шэраг узброеных фарміраванняў, звязаных з лівійскім горадам Эз-Зінтан і яго наваколлем, якія фінансаваліся ўрадам Лівіі. Яны адыгралі вялікую ролю ў звяржэнні Муамара Кадафі і пазней актыўна ўдзельнічалі ва ўзброеным канфлікце на антыiсламiсцкiм баку. Лічыцца, што байцы фарміраванняў прытрымліваліся ўмераных і ліберальных палітычных поглядаў. Знаходзіліся ў саюзе з лівійскай арміяй, але існавалі аўтаномна.

Зінтанскія брыгады адмаўлялiся выдаваць сына Кадафі Саіфа Кадафі лівійскім уладам. Аднак 28 ліпеня 2015 года стала вядома, што суд Лівіі прысудзіў Саіфа да смяротнага пакарання, але сам ён у зале суда не прысутнічаў і даваў паказанні па відэасувязі з Зінтана, дзе яго ўтрымлівала брыгада[1].

Зноскі