Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Лівія |
| Гімн | «Лівія, Лівія, Лівія»; дэвіз: Свабода, справядлівасць, дэмакратыя |
| Статус | часовы рэвалюцыйны орган дзяржаўнай улады |
| Уключае | Кірэнаіка, частка Трыпалітаніі, паўднёва-усходняя частка Фецана |
| Адміністрацыйны цэнтр | Бенгазі (часовая сталіца), Трыпалі (юрыдычная сталіца) |
| Вялікі горад | Трыпалі |
| Інш. буйныя гарады | Бенгазі, Місурата, Аль-Байда, Эз-Завія, Адждабтя, Табрук, Сабрата, Злітэн |
| Старшыня НПС | Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль |
| Прэм'ер-міністр НПС | Махмуд Джабрыль |
| Афіцыйная мова | Берберскія мовыарабская |
| Часавы пояс | +2 |
| Абрэвіятура | НПС |
| Тэлефонны код | 218 |
| Інтэрнэт-дамен | .ly |
| Афіцыйны сайт | |
| Заўвагі: валюта — лівійскі дынар (LYD, код 434) | |
Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі (араб.: المجلس الوطني الانتقالي — al-majlis al-waṭanī al-intiqālī) — часовы орган улады, створаны праціўнікамі Муамара Кадафі 27 лютага 2011 года, падчас хваляванняў у Лівіі ў самым пачатку грамадзянскай вайны.
Змест |
Гісторыя фарміравання [правіць]
Савет быў створаны ў Бенгазі 27 лютага на надзвычайным паседжанні мясцовых народных камітэтаў[1][2].
Па ўласным вызначэнні прадстаўніка Савета, ён «не з'яўляецца часовым урадам, а дзейнічае як орган улады рэвалюцыі»[1]. Пры стварэнні было абвешчана, што НПС будзе працаваць на працягу трох месяцаў — да вызначаных ім выбараў новага главы дзяржавы[2].
5 сакавіка НПС абвясціў сябе адзінай легітымнай уладай у Лівіі[3].
23 сакавіка Савет абвясціў пра стварэнне часовага ўрада — органа выканаўчай улады, таксама было абвешчана, што пераходны савет працягне працу ў якасці часовага заканадаўчага органа[4].
Склад Савета [правіць]
НПС Лівіі складаецца з 31 члена[5][6] (па іншых даных — з 30), уяўлялых грамадзянскіх і ваенных[3].
Саветам кіруе Мустафа Абд-аль-Джаліль, былы міністр юстыцыі Лівійскай Джамахірыі[7]. Яго намеснікам з'яўляецца Абдул Хафіз Гога, Амар аль-Харыры адказвае за кіраўніцтва арміяй, Махмуд Джабрыль (прэм'ер-міністр) і Аль аль-Ісаві — за каардынацыю знешніх зносін[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Лівійскія рэвалюцыянеры сфармавалі нацыянальны савет , РИА Новости (27.02.2011).
- ↑ 2,0 2,1 Ствараны ў Бенгазі ўрад будзе працаваць тры месяца , РИА Новости (27.02.2011).
- ↑ 3,0 3,1 Нацсавет Лівіі абвясціў сябе адзіным прадстаўніком краіны , РИА Новости (05.03.2011).
- ↑ Лівійская апазіцыя стварыла пераходны ўрад , Lenta.ru (23.03.2011).
- ↑ Катар прызнаў Нацыянальны пераходны савет Лівіі легітымнай уладай , РИА Новости (28.03.2011).
- ↑ 6,0 6,1 The Interim Transitional National Council of the Libyan Republic: Council members
- ↑ Экс-міністр юстыцыі Лівіі пачаў фарміраванне часовага ўрада , РИА Новости (27.02.2011).

