Брыца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брыца
Echinochloa crus-galli 2006.08.27 14.59.37-p8270051.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinochloa crus-galli L.) Beauv.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   502210
NCBI   90397
IPNI   ???
TPL   ???

Бры́ца, курынае проса (Echinochloa crus-galli) — аднагадовая травяністая расліна сямейства метлюжковых (злакавых).

Вышыня 1—2 м. Лісце шырокалінейнае, па краі вострашурпатае. Каласкі сабраны ў сціснутую мяцёлку. Плады — зярняўкі, пры выспяванні лёгка асыпаюцца.

На Беларусі расце як пустазелле на палях (у прапашных культурах), аблогах, агародах, каля дарог, па берагах рэк (народная назва петушыная голень). Цвіце ў ліпені—верасні.

Маладыя расліны выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.