Быкі (валуны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Быкі́ — валуны, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. Два блокі чырвонага буйназярністага граніту за 4 км на поўнач ад в. Іканы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, на захад ад дарогі ЗембінБягомль. Даўжыня паўночнага блока З м, шырыня 1,8 м, паўднёвага — адпаведна 2,5 м і 1,4 м, вышыня да 2,1 м, агульны абвод 14,3 м. Аб'ём 17 м³, маса каля 50 т. Прынесены са Скандынавіі каля 200 тысяч гадоў назад. На паверхні Быкоў расце 21 від лішайнікаў і 8 відаў імхоў, сярод якіх ёсць рэдкія. Назва «Быкі» звязана з легендай, паводле якой Бог ператварыў у камяні быкоў і аратага, што працаваў на Вялікдзень.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]