Бялыніцкія-Бірулі
Бялы́ніцкія-Біру́лі — шляхецкі род герба «Бялыня» ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Першым y дакументах згадваецца Гаўрыла Сямёнавіч Біруля, які ў час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў быў ротмістрам казацкай харугвы. Магчыма, род паходзіць ад віцебскіх баяраў Харковічаў, бо ў 1635 годзе Ян Біруля (верагодна, сын Гаўрылы) названы Харковічам. Першая частка прозвішча Бялыніцкія-Бірулі паходзіць ад радавога маёнтка Бялынічы (сучасная вёска Бялынавічы Віцебскага раёна). Валодалі таксама Навасёлкамі каля Бялынавічаў, Зачарніччам, Тулавам, маёнткамі каля мястэчка Бялынічы Аршанскага павета (адсюль паданне пра іх паходжанне з гэтых мясцін).
З роду Бялыніцкіх-Біруляў паходзяць Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля, Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).