Баяры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баяры — ваенна-служылы слой феадальнага грамадства ў IX—XVII ст.[1] у Балгарыі і на Русі, пазней у ВКЛ, Маскоўскай дзяржаве, Малдаўскім княстве, Валахіі, з XIV ст. у Румыніі. У раннефеадальны перыяд (IX—XIII ст.) так звычайна называўся вышэйшы слой феадалаў, якія служылі князю, мелі свае вотчыны, слуг і залежных сялян[1]. У ВКЛ баярамі называлі як частку феадалаў (пазней выціснуты паняццем «шляхта»), так і сялян-слуг (баяры панцырныя, путныя і г. д.)[1]. У Маскоўскай дзяржаве ў XVII ст. залежныя жыхары вёсак звалі баярамі ўсіх памешчыкаў, адтуль паходжанне слова барын.

Маскоўская дзяржава[правіць | правіць зыходнік]

Рускія баяры
Баярын-ваявода XVIIст.

Да XVI ст. (усталяванне цэнтралізаванай дзяржавы) баяры з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаныя служыць у княжым войску. З іншага боку, яны мелі права змяніць сюзерэна. Баяры валодалі спадчыннымі долямі зямлі — вотчынамі, у якіх валодалі абсалютнай уладай.

Уплыў баяраў, як палітычны, так і эканамічны, аслабляўся ў перыяды цэнтралізацыі і значна ўзмацняўся ў перыяды феадальнай раздробненасці. Так, напрыклад, ён быў вялізным у Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, дзе ўсе пытанні вырашаліся пры дапамозе баярскіх саветаў, а пасада князя была выбарнай. Падобная сітуацыя была ў XIII ст. у Галіцка-Валынскам княстве. У некаторых княствах — Чарнігаўскім, Полацка-Мінскім, Мурама-Разанскім — уплыў баяраў было такім моцным, што там не змагла скласціся моцная вялікакняжацкая ўлада.

Пасля ўзмацнення княжай улады пачынаючы з 2-й паловы XIV ст. стала ўзмацняцца саслоўе служылых феадалаў — дваранаў, служачых баяраў. Узніклі так званыя путныя баяры, якія займалі асобныя гаспадарчыя пасады пры княжым двары, якія аддаваліся ім у кармленне (напрыклад, канюшы, сакольнічы, чашнічы і інш.). У XIV—XV стст. са з'яўленнем цэнтралізаванай дзяржавы маёмасныя і палітычныя правы баяраў істотна абмяжоўваліся; так, да канца XV ст. было скасавана права ад'езду васалаў ад сюзерэна. З XV ст. узнікае званне баярына — вышэйшы чын сярод «служылых людзей па айчыне». Гэтае званне давала права ўдзельнічаць у пасяджэннях Баярскай думы — дарадчага органа пры вялікім князі, пазней пры цары. Адначасова адбываліся істотныя змены ў складзе баярства: царская ўлада душыла выступы баяраў, якія працівіліся цэнтралізацыі, асабліва моцны ўдар па баярах нанесла апрычніна Івана IV. Да канца XVII ст. шматлікія вядомыя баярскія роды вымерлі, іншыя эканамічна саслаблі, вялікае значэнне набылі нетытулаваныя баяры і дваранства. Таму ў XVII ст. знішчаліся адрозненні паміж баярамі і дваранінамі, у прыватнасці, паміж спадчынным (вотчынным) і маёнткавым землеўладаннем, фармальна скасаванае ў 1714 годзе. Адмена ў 1682 месніцтва канчаткова падарвала ўплыў баяраў. Званне баярын фармальна не было скасавана Пятром I, аднак з пачатку XVIII ст. не было выпадкаў падаравання гэтага звання каму бы то ні было ў Расіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Кізіма С. А., …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.