Бітва на Дурбэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва на Дурбе — бітва паміж войскамі Тэўтонскага ордэна пад камандаваннем Лівонскага магістра Бурхарда фон Харнхаўзена і маршала Прусіі Генрыха Ботэля і іх саюзнікаў з атрадамі жамойтаў і куршаў 13 ліпеня 1260. Бітва скончылася перамогай войскаў жамойтаў. Параза ордэна паслужыла штуршком для маштабных паўстанняў прусаў у 1261—1270 гадах.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай заваявальнага паходу Тэўтонскага Ордэна быў захоп Жамойці і тэрытарыяльнае злучэнне двух частак Ордэна — Тэўтонскай і Лівонскай і стварэнне адзінай нямецкай дзяржавы на ўсходнім беразе Балтыйскага мора. Разам з войскамі Ордэны ў бітве прынялі ўдзел дацкія і шведскія атрады на чале з прынцам Карлам, свецкія рыцары еўрапейскіх краін, заваяваныя мясцовыя жыхары. Войска саюзнікаў склала прыблізна 3000 чалавек.

Жамойтаў было каля 4000, мяркуецца, што на чале іх стаяў Транята, пляменнік Міндоўга, аднак дакументальных пацверджанняў гэтаму няма. 15 чэрвеня 1260 г. Тэўтонскі ордэн, асцерагаючыся за свае паўднёвыя тэрыторыі, заключыў мірны дагавор з мазавецкім князем Земавітам.

Магчыма, вырашальнай была адмова немцаў на просьбу куршаў вызваліць пасля бітвы паланённых жамойтамі куршскіх жанчын і дзяцей, пра што паведамляе Пётр з Дусбурга. Немцы лічылі, што здабыча пасля бітвы мусіць быць падзеленая пароўну.

Бітва[правіць | правіць зыходнік]

Калі аб'яднанае нямецкае войска ішло да Юргенбургу (цяпер Юрбаркас) для захопу Жамойці, жамойты ўварваліся ў Курляндыю. Гэтым манеўрам жамойты вярнулі немцаў у Курляндыю, зблытаўшы іх планы. Бітва адбылася 13 ліпеня 1260 каля броду праз рэчку, якая выцякае з возера Дурбе. У аснове нямецкага строю, як і ва ўсіх рыцарскіх бітвах Сярэднявечча, была цяжкаўзброеная рыцарская конніца колькасцю ў 200 чалавек, яе атачала лёгкая кавалерыя лаяльных і падпарадкаваўшыхся рыцарам прусаў. У пачатку бітвы куршы і эсты пакінулі войска Ордэна і напалі на яго ззаду. Жамойты адразу жа напалі на ворага і знішчылі яго. Паводле Лівонскай Рыфмаванай хроніцы[1] і хроніцы Пятра з Дусбурга загінула 150 рыцараў Ордэнаў, шмат простых ваяроў, магістр Бурхард фон Харнхаўзен, маршал Генрых Ботэль, прынц Карл. У палон трапіла каля 15 рыцараў. Адразу жа пасля бітвы жамойцкія войскі адступілі разам з ваеннымі трафеямі ў Літву, не працягваючы кампанію ў Курляндыі.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы бітве было спынена прасоўванне нямецкіх рыцараў у гэтым рэгіёне да 1280-х. Пасля вялікіх страт у бітве не толькі не былі дасягнутыя мэты Ордэнаў па сувязі Лівоніі і Прусіі па сушы, але быў пастаўлена пад пытанне само існаванне Тэўтонскага Ордэна на тэрыторыі Прусіі і Лівоніі. Яны таксама прывялі да шматлікіх паўстанняў заваяваных прыбалтыйскіх народаў, у першую чаргу — прусаў (больш вядомае, як «другое вераадступніцтва прусаў»). Князь Літвы, Міндоўг, адмовіўся да хрысціянства і пачаў вайну з немцамі. Нягледзячы на ўнутраныя звады ў Вялікім княстве Літоўскім у гэты час, быў атрыманы час для ўмацавання улады ВКЛ у Жамойці да 1280-х.

Зноскі

  1. Бітва пры Дурбе ў 1260 годзе — Лівонская Рыфмаваная хроніка (праверана 30 чэрвеня 2008)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]