Вайна за незалежнасць Мазамбіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна за незалежнасць Мазамбіка
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Партугальскія ваенныя патрулююць цяжкадаступныя раёны Мазамбіка.
Дата 25 верасня 19648 верасня 1974
Месца Мазамбік
Вынік Перамога FRELIMO, незалежнасць Мазамбіка
Праціўнікі
Мазамбік Фронт вызвалення Мазамбіка (FRELIMO)
пры патрымцы:
 СССР[1]
 КНР[2]
 Партугалія
Камандуючыя
Мазамбік Эдуарду Мандланэ Партугалія Антоніу Аўгусту Душ Сантуш
Страты
20 000 3 500
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна за незалежнасць Мазамбіка — вайна паміж Партугаліяй і Фронтам вызвалення Мазамбіка (FRELIMO), якая насіла партызанскі характар.

Баявыя дзеянні былі пачаты партызанамі FRELIMO 25 верасня 1964 года і завяршыліся 8 верасня 1974 года, калі ўслед за падпісаннем Лусакскіх пагадненняў увайшло ў сілу перамір’е. У чэрвені 1975 года Мазамбік набыў незалежнасць, аднак праз некаторы час у краіне пачалася грамадзянская вайна.

Ход вайны[правіць | правіць зыходнік]

Вайна пачалася напачатку восені 1964 года. Адразу партугальскай арміі спадарожнічаў поспех, так як паўстанцы саступалі ім па колькасці вайскоўцаў і тэхнікі.

У канцы 60-х, дзякуючы партызанскай тактыцы вядзення баёў і паставак узбраенняў з СССР і Кітая, сілы варожых бакоў ураўналіся. Аднак галоўны ўдар па партугальцах нанесла прырода. З надыходам сезона дажджоў, партугальская авіяцыя вымушана была бяздзейнічаць, а сухапутныя войскі з-за бездарожжа таксама былі абмежаваныя ў перасоўванні.

Да 1967 годзе сёмая частка насельніцтва і пятая частка тэрыторыі Мазамбіка знаходзіліся пад кантролем FRELIMO. У гэты час шэрагі паўстанцаў налічвалі каля 8000 байцоў.

У 1968 годзе на другім Кангрэсе FRELIMO было абвешчана пра блізкую перамогу паўстанцаў, хоць партугальцы ў канцы дня разбамбілі месца правядзення з’езду.

У красавіку 1974 года ў Лісабоне адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал-сацыяліст Антоніу ды Спінола, і ў верасні 1974 года было падпісана перамір’е.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Frontiersmen: Warfare In Africa Since 1950, 2002. Page 49.
  2. China Into Africa: Trade, Aid, and Influence, 2009. Page 156.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]