Вайна за незалежнасць Анголы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вайна за незалежнасць Анголы
Каланіяльная вайна Партугаліі
Sempreatentos...aoperigo!.jpg
Партугальскія салдаты на патруляванні ў Анголе на раннім этапе вайны
Дата 4 лютага 196115 студзеня 1975
Месца Ангола
Прычына Імкненне Анголы да незалежнасці ад Партугаліі
Вынік Незалежнасць Анголы
Cупраціўнікі
Movimento Popular de Libertação de Angola (bandeira).svg МПЛА
Flag of UNITA.svg УНІТА
Bandeira da FNLA.svg ФНЛА
ФЛЕК
Сцяг Партугаліі Партугалія
Камандуючыя
Flag of UNITA.svg Жонас Савімбі
Bandeira da FNLA.svg Холдэн Раберта
Flag of Portugal.svg Антоніу ды Салазар
 
Каланіяльная вайна Партугаліі
АнголаГвінея-БісауМазамбік

Вайна за незалежнасць Анголы — вайна паміж Партугаліяй і шэрагам ваенна-палітычных груповак партугальскай калоніі Анголы, якія выступалі за незалежнасць краіны. Частка Каланіяльнай вайны Партугаліі.

Вайна пачалася з узброенага паўстання ў Луандзе 4 лютага 1961 года і фармальна завяршылася 15 студзеня 1975 года падпісаннем Алворскіх пагадненняў, па якіх Ангола атрымлівала незалежнасць (фактычна баявыя дзеянні былі спынены ў 1974 годзе). Асноўнымі ангольскімі партызанскімі групоўкамі былі МПЛА, ФНЛА і УНІТА.

У 1958 — 1974 гг. СССР пастаўляў узброеным фарміраванням МПЛА ўзбраенне і тэхніку. Пастаўкамі ўзбраення і тэхнікі МПЛА падтрымлівала таксама і КНР. 7 лістапада 1961 г. у Анголу прыбылі ваенныя спецыялісты з Кубы для падрыхтоўкі партызанскіх атрадаў МПЛА. Шматлікія паўстанцы МПЛА праходзілі ваенную падрыхтоўку ў СССР, Балгарыі, Чэхаславакіі і ў Алжыры.[1]

Па ацэнцы сучасных даследчыкаў, дзеянні партугальскіх войскаў у гэтай вайне апынуліся найбольш паспяховымі ў параўнанні з канфліктамі ў Мазамбіку і у Гвінеі-Бісау, і толькі «рэвалюцыя гваздзікоў», пасля якой новае кіраўніцтва Партугаліі пайшло на перамовы з праціўнікам, выратавала рухі МПЛА і УНІТА ад поўнага развалу[2].

Глыбокія супярэчнасці паміж ангольскімі групоўкамі прывялі да таго, што ўжо ў сярэдзіне 1975 года ў краіне пачалася грамадзянская вайна.

Зноскі

  1. Россия (СССР) в войнах второй половины XX века. Ангола в борьбе за национальную независимость (1975-1979 гг.)
  2. Peter Abbot, Manuel Ribeiro Rodrigues. Modern African Wars: Angola and Mozambique, 1961-74. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 202, 1988. — С. 10.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]