Валадута
Вёска
Валадута
|
Валаду́та[1] (трансліт.: Valaduta, руск.: Володута) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Раваніцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
23 ліпеня 1863 г., у часы паўстанне Кастуся Каліноўскага, каля в. Валадута людзі Ляскоўскага захапілі ў палон царскага генерала Грунта — начальніка 3-яй рэзервовай дывізіі.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх