Валерый Пятровіч Ваўлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Валерый Пятровіч Ваўлеў
Нарадзіўся 13 студзеня 1949(1949-01-13) (75 гадоў)
Грамадзянства

Валерый Пятровіч Ваўлеў (нар. 13 студзеня 1949, Парэчча, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Кіраўнік федэрацыі баскетбола ў Мастоўскім раёне. Бацька баскетбольнага трэнера Андрэя Ваўлева.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 годзе сям’я Ваўлева пераехала жыць у г. Масты. У 1966 годзе ён скончыў сярэднюю школу № 1 г. Масты.

З 1960 года ў Мастах была адкрыта спартовая школа, і ён быў залічаны ў першыя шэрагі спартоўцаў. Яго трэнерам быў Пранас Прана Мікалаюнас. За час заняткаў у спартовай школе ён неаднаразовае быў срэбным прызёрам Гродзенскай вобласці і членам зборнай каманды.

У 1970 годз скончыў спартовы факультэт БДІФК па спецыяльнасці «Трэнер па баскетболе» і яму былі прысвоены званне «Кандыдат у майстры спорту» і вышэйшая судзейская катэгорыя.

Пасля службы ў войску працаваў трэнерам-выкладнікам ДЮСШ у Мастах. Потым у 2005—2010 гадах — трэнерам-выкладнікам дзяржаўнай вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску.

Пазней быў трэнерам-выкладнікам Мастоўскай ДЮСШАР. З 2011 па 2016 гады кіраваў спартовай школай.

За час працы трэнерам-выкладнікам яго выхаванцамі былі: Лілія Малая, Ала Крышчык, Вольга Кантар, Таццяна Кароль, Святлана Дзенісевіч, Наталля Ёрш, Ірына Венская, Вольга Цярэнцьева.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]