Валерый Шатаевіч Меладзэ
Валерый Шатаевіч Меладзэ (груз. ვალერი შოთას ძე მელაძე; 23 чэрвеня 1965 г., Батумі, Грузінская ССР) — расійскі спявак, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), Народны артыст Чачэнскай рэспублікі (2008 год).
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Батумі ў працоўным пасёлку. Бацькі ніякага дачынення да музыкі не мелі: бабуля, дзядуля, бацька і маці працавалі інжынерамі. Праўда, мама трохі грала на фартэпіяна. Вырас ў Батумі, дзе скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У 1983 - 1987 гадах вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым інстытуце.
У 1989 годзе разам з братам увайшоў у склад гурта «Дыялог», які пакінуў у 1993 годзе.
У 1993 годзе ў Кіеве на фестывалі кветак «Раксалана» адбыўся сольны дэбют Валерыя Меладзэ. Тады з Валерыем заключыў кантракт прадзюсар Яўген Фрыдлянд.
У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (тэма - "Інтэнсіфікацыя абменных працэсаў у іанітным фільтры з псеўдавібра-авадкаваным пластом катыёна").
У 2007 годзе стаў музычным прадзюсарам Фабрыкі зорак-7 разам са сваім братам Канстанцінам Меладзэ.
Дыскаграфія [правіць]
- 1991 - Пасярэдзіне свету (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1993 - Восеньскі крык ястраба (у складзе гурта «Дыялог»)
- 1995 - Сэра
- 1996 - Апошні рамантык
- 1998 - Самба белага матылька
- 1999 - Усё так і было
- 2002 - Сапраўднае
- 2003 - Пяшчота
- 2005 - Акіян
- 2008 - Насуперак
