Вальтэр Каспер
| Кардынал Вальтэр Каспер Kardinal Walter Kasper |
|||
| Кардынал-святар з тытулам царквы pro hac vice Дня Усіх Святых на Новай Апіявай дарозе. | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 3 сакавіка 2001 — 1 ліпеня 2010 | |||
| Царква: | Каталіцкая царква | ||
| Папярэднік: | Кардынал Эдуард Касідзі | ||
| Пераемнік: | Кардынал Курт Кох | ||
| Нараджэнне: | 5 сакавіка 1933 (80 гадоў) |
||
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 6 красавіка 1957 | ||
| Епіскапская хіратанія: | 17 чэрвеня 1989 | ||
| Кардынал з: | 21 лютага 2001 | ||
Вальтэр Каспер (Walter Kasper; нар. 5 сакавіка 1933, г. Хейдэнхейм-Брэнц, Германія) — каталіцкі кардынал.
Святарскае пасвячэнне атрымаў у катэдральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. - стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года – членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).
Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.