Валянціна Пятроўна Мыслівец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Пятроўна Мыслівец
Дата нараджэння 10 сакавіка 1918(1918-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 жніўня 2011(2011-08-24) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Валянціна Пятроўна Мыслівец (нар. 10 сакавіка 1918, вёска Ачыжа, Ігуменскі павет, Мінская губерня, РСФСР — 24 жніўня 2011, вёска Дабрынёва, Дзяржынскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь) — даярка Дзяржынскай дзяржплемстанцыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ачыжа (сёння Чэрвенскі раён, Мінская вобласць). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працавала з верасня 1945 года ў калгасе імя Леніна і з красавіка 1950 па май 1986 года — рознарабочай, даяркай на Дзяржынскай дзяржплемстанцыі (дзяржплемстанцыя «Шыкатавічы») Дзяржынскага раёна.

Адна з першых у раёне дасягнула рубеж у пяць тысяч кілаграмаў малака з кожнай фуражнай каровы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1967 годзе ўступіла ў КПСС. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971).

Пасля выхаду на пенсію ў 1986 годзе жыла ў вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна, дзе памерла ў 2011 годзе[1].

Памяць

У горадзе Дзяржынск на Алеі Герояў усталяваны памятны знак, прысвечаны Валянціне Мыслівец.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]