Ваўчынае логава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваўчынае логава
Заснаваны 1941
Дата закрыцця 25 студзеня 1945
Месцазнаходжанне
wolfsschanze.pl/en/locat…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваўчынае логава — сакрэтны вайсковы аб’ект у часы Другой сусветнай вайны, дзе знаходзілася штаб-кватэра Адольфа Гітлера, цяпер музейная ўстанова каля в. Герлаж, Вармінска-Мазурскае ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку восені 1940 года прадстаўнікі камандавання вермахта і нямецкі інжынер Фрыц Тот прыбылі ў лес непадалёка мясцовасці Герлаж.

Будаўнічыя работы пачаліся ў лістападзе 1940 гада. Паводле афіцыйнай інфармацыі, немцы будавалі хімічны завод «Асканія». На паверхні 250 гектараў узнікла каля 200 аб’ектаў. Гэта былі бамбасховішчы, больш лёгкія канструкцыі з бетону і цэглы, а таксама драўляныя баракі. Комплекс меў таксама 2 аэрадромы і чыгуначны вакзал.

Галоўны аэрадром размяшчаўся за 6 км ад штаб-кватэры ў вёсцы Вілямова. Другі, запасны аэрадром — недалёк ад вёскі Парч. У аб’ект можна было ўехаць з трох бакоў: з усходу, захаду і поўдня.

Каля кожнай брамы былі вартаўнічыя пасты. Уся тэрыторыя комплексу была замаскіраваная і падзеленая на тры зоны бяспекі. За асабістай бяспекай фюрэра назірала некалькі батальёнаў СС і паліцыі. Апрача таго, ахове жыхароў і гасцей комплексу служылі пункты супрацьпаветранай абароны, мінныя палі, калючы дрот, а таксама пастаянныя і мабільныя пасты ахоўнікаў.

Сучаснае тэхнічнае абсталяванне, водазабесьпячэнне, каналізацыя, ачышчальні, ідэальная сувязь, асфальтавыя і бетонныя дарогі, асвятленне, цырульня, саўна, кінатэата рабіла гарадком самадастатковым.

Найважнейшыя бункеры ня мелі вокнаў, нагадвалі прамавугольныя бетонныя блокі, якія звужаліся ўгары. Яны мелі па некалькі дзвярэй. Здымкі, зробленыя ўнутры іх, паказваюць, што бункеры мелі таксама па некалькі падземных паверхаў. У іх былі ліфты і іншыя адмысловыя забеспячэнні.

20 лістапада 1944 года Адольф Гітлер канчаткова пакінуў «Ваўчынае логава». Два дні пазней фельдмаршал Вільгельм Кейтэль загадаў разбурыць штаб-кватэру. У ноч з 24 на 25 студзеня 1945 года пачалося ўзрыванне бункераў і баракаў. Праз два дні, 27 студзеня Чырвоная армія захапіла комплекс без адзінага стрэлу.

Аперацыя «Валькірыя»[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на ўсе гэтыя меры бяспекі, менавіта ў гэтай штаб-кватэры 20 ліпеня 1944 года адбыўся няўдалы замах на жыццё Адольфа Гітлера. Яго арганізаваў і правёў палкоўнік Клаўс фон Штаўфенберг.

Нягледзячы на старанную падрыхтоўку змоўшчыкаў, Гітлер пацярпеў толькі нязначна і яшчэ ў той жа дзень прымаў у «Ваўчыным логаве» Беніта Мусаліні[1].

Зноскі