СС

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
СС
SS
Лагатып
Лідар:

Рэйхсфюрар СС

Дата заснавання:

1925

Дата роспуску:

1946

Штаб-кватэра:

Мюнхен (1925-1933), Берлін (1933-1945)

Ідэалогія:

Нацыянал-сацыялізм

Колькасць членаў:

каля 300 тыс. (студзень 1943)

Дэвіз:

Наш гонар - вернасць

Гімн:

Песня СС

Партыйны друк:

Чорны корпус

СС (ням. die SS, Schutzstaffeln - «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Германіі 1930-1940-х гг.

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы А. Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 СС былі выдзелены з штурмавых атрадаў як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і рэйхсфюрэру СС Г. Гімлеру. У снежні 1939 колькасць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС - 223,6 тыс. чалавек). З снежні 1934 пачалося стварэнне частак ўзмацнення СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933-1945 ў падпарадкаванні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і знішчэння людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананнях і дзяржаўнай прыналежнасці як у Германіі, так і ў акупаваных ёю краінах.

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці. Нюрнбергскі трыбунал прызнаў вялікую групу членаў СС злачынцамі.

Штандарты СС[правіць | правіць зыходнік]

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]