Вендэль Дзітэрлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вендэль Дзітэрлін
Фатаграфія
Дата нараджэння 1550[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1599[3][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар, мастак-гравёр
Мастацкі кірунак маньерызм
Заступнікі Louis III, Duke of Württemberg[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вендэль Дзітэрлін Старэйшы (ням.: Wendel Dietterlin, сапраўднае імя Вендлінг Грап (Wendling Grapp), 15501599) — нямецкі мастак-маньерыст: архітэктар-дэкаратар, малявальшчык-арнаменталіст, гравёр і тэарэтык архітэктуры.

Нарадзіўся ў Пфулендорфе, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Яго спраўднае імя — Вендлінг Грап. Верагодна, ён паходзіў з вялікай сям’і мастакоў Грап у Швабіі. Большую частку жыцця працаваў у Страсбургу, дзе пасля і сканаў. У Страсбургу Дзітэрлін пісаў фрэскі ў рэзідэнцыі мясцовага біскупа, працаваў над упрыгожаннем «Ноер-Баў» (1589 г., у наш час гэты будынак Гандлёва-прамысловай палаты).

Дзітэрлін пісаў карціны, маляваў арнаменты, праектаваў фантаны і паркавыя павільёны. Большая частка гэтых твораў не захавалася. У сваім мудрагелістым стылі, вядомым нам у асноўным па арнаментальных гравюрах мастака, Дзітэрлін як сапраўдны ман’ерыст злучаў элементы фламандскага і нямецкага барока з італьянскім маньерызмам. Спецыялісты бачаць у стылі яго дэкаратыўных роспісаў з «перабольшанымі ракурсамі» ўплыў фрэсак Джуліа Рамана ў Палаца дэль Тэ.

У 1590—1592 гадах Дзітэрлін працаваў у Штутгарце, дзе выканаў роспісы плафона «Забаўляльны палац».

Зноскі

  1. Wendel, the elder Dietterlin // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Wendel Dietterlin // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/22760 Праверана 22 жніўня 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.