Вера Міхайлаўна Чыстая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Міхайлаўна Чыстая
Дата нараджэння 15 верасня 1939(1939-09-15) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вера Міхайлаўна Чыстая (15 верасня 1939, пасёлак Свяцк, Бранская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 г. Працавала ў Мінгарпраекце, Белдзіпрагандлі, з 1965 года — галоўны архітэктар аддзела ў ПКБ Мінсельбуда БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: піянерлагеры «Зялёны бор» у Мінскім (1972) і «Сонечны» ў Валожынскім раёнах, клубы будаўнікоў у Маладзечне (1973) і Мазыры (1982) — у аўтарскім калектыве, цэхі заводаў будаўнічых дэталяў у Гомелі (1973), ліцейна-механічнага ў Пінску, успушанага перліту ў Баранавічах (1974), аб’ёмнага домабудавання ў Віцебску і Бярозе (1978, у аўтарскім калектыве), жалезабетонных вырабаў у Віцебску і Оршы (1982), СПМК-104 у Мінску (1978, у аўтарскім калектыве), серыі сядзібных дамоў для в. Нявелічы Дзяржынскага раёна (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]