Веслаў Дымны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веслаў Дымны
Род дзейнасці акцёр, мастак, графік, пісьменнік, паэт-песеннік, кінасцэнарыст
Дата нараджэння 25 лютага 1936(1936-02-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1978(1978-02-12)[1] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Dymna[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Веслаў Дымны (польск.: Wieslaw Dymny; 25 лютага 1936, Паланечка, гміна Паланечка[pl], Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 12 лютага 1978, Кракаў, Польшча) — польскі акцёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык і пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь канчаткова адышла да СССР, а сям’я Дымных пераехала на ў Польшчу. У 1953 годзе Веслаў Дымны скончыў сярэднюю школу імя Стэфана Жыромскага ў Бельскай-Бяле. Пасля вывучаў жывапіс у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве[3], аднак не давучыўся і адлічыўся[4].

У 1971 годзе ажаніўся з Ганнай Дзядык, вядомай па ролі Марыі Вільчур у фільме «Знахар» рэжысёра Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.

Увосень 1977 года няспраўны тэлевізар справакаваў пажар у доме. Згарэлі шматлікія напрацоўкі і архівы. Праз тры месяцы Ганна знайшла ўжо ў новым доме ў Кракаве мёртвага Веслава, які адправіўся туды ўладкоўваць жытло. Абставіны і прычына смерці засталіся не высветленымі[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 300 тэкстаў песень.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік групы з Кракава «Szwagry» (1964—1969).

Пісаў тэксты для вядомага кабарэ «Piwnica pod Baranami», студэнцкага тэатра «STSu», тэатра «38», а таксама для ўласнага кабарэ «Remiza».

Разам з Генрыхам Клуба напісаў сцэнарыі для некалькіх фільмаў[6].

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1963 − Opowiadania zwykle / «Паўсядзённыя гісторыі»[7]. У 1997 годзе «Opowiadania Zwykle» зноў апублікавана ў выдавецтве MUZA SA у Варшаве.
  • 1981 − Słonce wschodzi raz na dzień i inne utwory / «Сонца ўзыходзіць раз у дзень і іншыя творы»
  • 1998 − Droga na Dziki Zachod / «Вандроўка на Дзікі Захад»[8]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1966 — «Rancho Texas / Ранча ў Тэхасе», вестэрн (у ролях, сцэнарыст)
  • 1966 — «Chudy i inni / Худы і іншыя», драма (у ролях, сцэнарыст)
  • 1966 — «Ktokolwiek wie… / Калі хто-небудзь ведае…», драма (у ролях)
  • 1967 — «Słonce wschodzi raz na dzień / Сонца ўзыходзіць раз у дзень», драма (сцэнарыст)
  • 1968 — «Wszystko na sprzedaz / Усё на продаж», драма (у ролях)
  • 1969 — «Sól ziemi czarnej / Соль зямлі чорнай», драма (у ролях)
  • 1969 — «Варшаўскія эскізы», драма (мастак-пастаноўшчык)
  • 1971 — «150 na godzine / 150 у гадзіну», камедыя (у ролях, сцэнарыст)
  • 1972 — «Przez dziewiec mostów / Праз дзевяць мастоў», драма (у ролях)
  • 1973 — «Przyjecie na dziesiec osób plus trzy / Прыём на дзесяць чалавек плюс тры», камедыя (у ролях)
  • 1973 — «Nagrody i odznaczenia / Узнагароды і адрозненні», драма (у ролях)
  • 1974 — «Nie ma mocnych / Тут крутых няма», камедыя (у ролях)
  • 1977 — «Pasja / Запал», драма (у ролях)
  • 1978 — «Wesela nie bedzie / Вяселля не будзе», драма (у ролях)
  • 1978 — «Pejzaz horyzontalny / Гарызантальны пейзаж», драма (у ролях, мастак-пастаноўшчык)
  • 1982 — «Przeprowadzka / Пераезд», драма (у ролях)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Wiesław Dymny // e-teatr.pl — 2004.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. Веслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
  4. Деятель искусств родом из Полонечки, Инстаграм: radziwill_palace_polonechka.
  5. Что осталось за кадром польского фильма «Знахарь», вышедшего на советские экраны в 1983 году, Беларусь сегодня, 26 июля 2018.
  6. Веслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
  7. https://www.jansawka.com/books/Dymny1005.html/%C2%ABOpowiadania
  8. https://www.jansawka.com/books/Dymny2001.html/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]