Вольга Аляксееўна Ляшчынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Аляксееўна Ляшчынская
Дата нараджэння 30 красавіка 1946(1946-04-30) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2005)
Альма-матар
Узнагароды

Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 30 красавіка 1946, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2005), прафесар (2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла сярэднюю школу ва Уселюбе (1963). У 1963 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»), у 1968 годзе — у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, якую закончыла з прадстаўленнем дысертацыі да абароны ў 1971 годзе.

У 1971 годзе пачала выкладаць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, прафесар кафедры беларускай мовы). Кандыдат філагагічных навук (1974). Дацэнт (1980).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1971 года. Даследуе праблемы словаўтварэння, лексікалогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе. Выйшла яе манаграфія «Марфемны склад і словаўтварэнне ў школе» (Гомель, 1982). Выдала ў сааўтарстве дапаможнікі: «Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1974), «Педагагічная практыка студэнтаў — філолагаў» (1983), «Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы» (1992).

Аўтар больш за 330 навуковых і метадычных прац, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, у тым ліку манаграфій, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, слоўнікаў, шматлікіх артыкулаў, апублікаваных не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і ў разнастайных замежных выданнях.

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне; лексікалогія; лексікаграфія; фразеалогія; фразеаграфія; культура мовы; стылістыка; лінгвакультуралогія; лінгвадыдактыка[1].

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляшчынская, В. А. Марфемны склад і словаўтварэнні ў школе: манаграфія / В. А. Ляшчынская. — Гомель, 1982.
  • Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1974.
  • Педагагічная практыка студэнтаў-філолагаў: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1983.
  • Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1992.
  • Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы (1984, разам з А. А. Станкевіч)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • медаль «За працоўныя заслугі» (2021)[3];
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублкі Беларусь» (2014);
  • ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лещинская Ольга Алексеевна // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6 — С. 472
  • Ляшчынская Вольга Аляксееўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 192—193.
  • Грынь, І. Нашы землякі // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). — Мн., 2010. — С. 352—373.
  • Ермакова, А. М. Чалавек не ўзнікае так — ён збываецца, адбываецца… : да юбілею Вольгі Ляшчынскай / Алена Ермакова // Роднае слова. — 2016. — № 4. — С. 26-27.
  • Смыкоўская, В. Несці людзям агонь душы і сэрца жар : [пра Вольгу Ляшчынскую, доктара філалагічных навук, прафесара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны] // Роднае слова. — 2006. — № 4. — C. 28.