Вольга Дашук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Дашук
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Муж Віктар Аслюк
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёрка, сцэнарыстка
Кар’ера 1995 — дагэтуль
IMDb ID 11445181

Вольга Дашук — беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакументальных фільмаў[1], журналістка і кінакрытык. Удзельніца і прызёр міжнародных кінафестываляў, у тым ліку «Лістапад», «BelarusDocs», «IDFA»[en], «DOK Leipzig»[de], «Cinema du Reel» (Парыж), «Silverdocs» (Вашынгтон), «Rotterdam IFF», «HotDocs» (Таронта), «Prix Europa» (Берлін), «Krakow IFF» (Польшча). Член журы кінафестывалю «Сінема Перпетум Мобіле». З’яўляецца сябрам Беларускай Асацыяцыі журналістаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Дашук — выпускніца тэатральнага аддзялення Беларускай Акадэміі мастацтваў, па спецыяльнасці рэжысура. Працавала журналістам-фрылансерам у беларускіх і замежных газетах і часопісах.

У студыі «Беларусьфільм» працавала рэжысёркай і сцэнарысткай ў 1995—2011 г.

Вольга Дашук была выкладчыцай Беларускага калегіюму ў 1999—2006 г, вяла заняткі па гісторыі амерыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільма[2]. Працавала журналісткай у газеце «Народная Воля», «Імя» і брытанскім штомесячніку «Dazed and confused», а таксама кінакрытыкам часопіса «Мастацтва».

Вольга Дашук у цяперашні час выкладае ў Майстэрні сацыяльнага кіно.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Дашук з’яўляецца жонкай беларускага рэжысёра Віктара Аслюка. У іх двое сыноў[3].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2020
дак Я вяртаўся дадому Я вяртаўся дадому рэжысёрка
2019
дак Полацкі вальс Полацкі вальс рэжысёрка[4][5]
2018
дак Адзіная такая Адзіная такая рэжысёрка, сцэнарыстка
2017
дак Партрэт Партрэт рэжысёрка[6]
2017
дак Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам рэжысёрка, сцэнарыстка[7]
2017
кар Янка Купала Янка Купала сцэнарыстка
2015
дак Крэўскі замак Крэўскі замак рэжысёрка, сцэнарыстка[8]
2015
дак Педагагічная паэма Педагагічная паэма сцэнарыстка
2014
дак Не адзін Не адзін рэжысёрка[8]
2013
дак Старадаўнія танцы Старадаўнія танцы рэжысёрка, сцэнарыстка[8]
2012
дак Варвараўская свечка Варвараўская свечка рэжысёрка, сцэнарыстка
2011
дак Тры кіламетры да неба Тры кіламетры да неба рэжысёрка[9][10]
2011
дак Кінааматар. Восеньскі сон Кінааматар. Восеньскі сон рэжысёрка, сцэнарыстка[8]
2010
дак Майстар Майстар рэжысёрка, сцэнарыстка[11][12]
2010
дак Край Белавежскі Край Белавежскі рэжысёрка, сцэнарыстка[13]
2009
дак Ноч кароткая... Ночь коротка... рэжысёрка, сцэнарыстка[14]
2008
дак Хвіліны жыцця Хвіліны жыцця рэжысёрка, сцэнарыстка[15]
2007
дак Вальс Вальс сцэнарыстка[14]
2006
дак Леанід Левін. Вайна і любоў Леанід Левін. Вайна і любоў рэжысёрка[16]
2003
дак Мы жывем на краі Мы жывем на краі асістэнт рэжысёр

Зноскі

  1. Творчыя сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі: Вольга Дашук Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  2. Вольга Дашук. Беларускі калегіюм Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  3. Два рэжысёры ў адной кватэры. «Мастацтва»
  4. Полацкі вальс Архівавана 27 кастрычніка 2020.. BelarusDocs
  5. Новы фільм Вольгі Дашук – «Полацкі вальс». Архівавана 26 кастрычніка 2020. Канал «Культура» Беларускага радыё
  6. Партрэт. Фільм Вольгі Дашук «Белсат»
  7. "На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца". «Минск-Новости». 30 декабря 2017. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2020. Праверана 2020-04-19. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архівавана 28 кастрычніка 2020.
  8. а б в г Час «Летапісу» Ольга Дашук
  9. Вольга Дашук: гэта быў няшчасны выпадак, недарэчны, як гэта бывае ў жыцці
  10. Чыстая дакументалістыка” як культурны брэнд «Культура»
  11. Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  12. Антон Сідарэнка. Рытм чалавека
  13. Пратакол выніковага пасяджэння журы VI Мiжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм
  14. а б В неоплатном долгу «На экранах»
  15. Кінаклуб дакументальнага кіно ў «Цэнтр-Відэа»
  16. Фільмы, запісаныя на паперы. «Звязда»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]