Янка Купала (фільм, 2017)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка КупалаM:
Янка Купала
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Працягласць 26 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2017
IMDb ID 27611303

«Я́нка Купа́ла»беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Янка Купала — адзін з духоўных сімвалаў Беларусі. Ён усё рабіў для таго, каб беларусы адчулі сябе паўнавартасным народам. Гэта фігура, якую ўжо нічым з вышыні сучаснасці нельга паменшыць. Але цяжар прызнания, залічэння ў сонм класікаў прыводзіць да закамянеласці асобы. Аўтары фільма здымаюць гэтую акаменеласць — праз увесь фільм гучаць вершы. Патрыятычныя, якія апяваюць Беларусь і наш народ, абуджаюць яго ад гістарычнай апатыі і вечнай тугі. Містычныя, якія шэпчуць пра ажыўленне мінулага, што спіць у кургане. І інтымна-лірычныя, напоўненыя патаемнай прыгажосцю, вечнай пачуццёвасцю і прагай да жыцця.

Над фільмам працавалі[правіць | правіць зыходнік]

Кінафестывалі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у праграме фестываля дакументальнага беларускага кіно «BelarusDocs-2018».

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр фільма адзначыў цяжкасць спробы зняць дакументальны фільм пра Купалу: кінахронікі з паэтам амаль няма, сімвалічная пара метраў, і яна ўжо выкарыстоўвалася шмат разоў. Да таго ж існуе незлічоная колькасць купалаўскіх кінабіяграфій, дзе паўтараецца адно і тое ж і здымаюцца тыя самыя музейныя экспанаты:

" … я хацеў, каб было відаць, што Купала – гэта не правінцыйная з’ява, вузканацыянальная фігура, местачковы паэт на ўнутраны ўспамін беларусам. Ён значна шырэй і сапраўды самы вядомы беларускі паэт у свеце.
"

Часопіс «Мастацтва» змясціў станоўчую рэцэнзію на фільм:

" …Стужка «Янка Купала» лідараў нацыянальнай дакументалістыкі Віктара Аслюка і Вольгі Дашук фармальна таксама прысвечана чарговай прыгожай даце. Але менавіта яе вельмі цяжка назваць «датскай», або юбілейнай. Няхай «юбілейныя», святочныя элементы ў ёй і прысутнічаюць – праўда, толькі ў выглядзе асобных фрагментаў сюжэту. Новая праца кінематаграфічнай «Купаліяны» адыходзіць ад стандартаў экранных біяграфій. І сапраўды, яе назва аказваецца невялікім падманам – карціна распавядае не пра біяграфію або творчасць канкрэтнага пісьменніка, а пра нас, беларусаў…
Антон Сідарэнка
"

Паводле меркавання часопіса «На экранах» кінакарціна з’явілася ў аб’ёме «Летапісу» па традыцыйна-фармальным прынцыпе – 135 гадоў з дня нараджэння паэта, але аўтар сцэнарыя і рэжысёр маюць намер схіляцца ад святочнай інтанацыі:[2]

" Сняць кіналекцыю, Віктар Аслюк, да шчасця не ўмее. Рэфлексаваць пра творчасць Купалы ў параднай танальнасці сёння проста неўмесна. А размышляць пра «ломку» ягонай паэзіі ў таталітарныя часы (як пытаўся, напрыклад, Альгерд Бахарэвіч) проста немагчыма ў рамках афіцыйнай беларускай дакумэнталістыкі…
Наталья Агафонава
"

Зноскі

  1. Янка Купала (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 19 красавіка 2020.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 21 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]