Восаў (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Восаў
|
Во́саў[1] (трансліт.: Vosaŭ, руск.: Осов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 21 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 26 км ад Гомеля.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рака Іволька (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XIX стагоддзя. Найболей актыўна пасёлак будавался ў 1920-х гадах. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 2009 года ўваходзіў у склад Івольскага сельсавета. У 2009 годзе Івольскі сельсавет быў скасаваны, і Восаў быў перададзены ў склад Крыўскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1959 год — 102 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 18 гаспадарак, 26 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт О́саў
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0