Востраў Маргарыта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Маргарыта
Isla Margarita
Nueva Esparta Mapa Vial.svg
Каардынаты: Каардынаты: 11°01′04″ пн. ш. 63°55′20″ з. д. / 11.017778° пн. ш. 63.922222° з. д. (G) (O) (Я)11°01′04″ пн. ш. 63°55′20″ з. д. / 11.017778° пн. ш. 63.922222° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Карыбскае мора
Краіна Flag of Venezuela.svg Венесуэла
АА першага ўзроўня Штат Нуэва-Эспарта
Востраў Маргарыта (Венесуэла)
Востраў Маргарыта
Востраў Маргарыта
Няма старонкі Шаблон:На карце/Венесуэла Штат Нуэва-Эспарта
Плошча 1 071 км²
Найвышэйшы пункт 920 м
Насельніцтва 456 454 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 426,194 чал./км²
MargaritaCastle.jpg
Commons-logo.svgВостраў Маргарыта на Вікісховішчы 


Востраў Маргарыта (ісп.: Isla Margarita) — буйнейшый венесуэльскі востраў, які знаходзіцца ў паўднёвай частке Карыбскага мора. Разам з больш дробнымі астравамі Кочэ і Кубагуа, архіпелаг фарміруе адзіную астраўную правінцыю Венесуэлы з назвай Нуэва-Эспарта (Новая Спарта). Востраў мае агульную плошчу каля 1071 км². Насельніцтва — прыкладна 456.500 чалавек. За свае цудоўныя пляжы і горы, папулярныя ў турыстаў з мацерыка і з-за мяжы, а таксама за свой сонечны і сухі клімат востраў называюць жамчужынай Карыбскага мора.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Маргарыта - буйнейшы з астравоў Карыбскага мора, якія належаць Рэспубліке Венесуэла. Востраў уяўляе сабой два горныя масівы, злучаныя вузкай пясчанай касой даўжынёй каля 18 км. Востраў выдалены ад мацерыка правлівам шырынёй 22 км. Даўжыня вострава — 78 км, максімальная шырыня — 20 км, даўжыня берагавой лініі — 152 км. Клімат вострава — сухі трапічны з тэмпературамі паміж 24 і 37°C. Міжнародныя авіярэйсы на востраў адсутнічаюць. Дабрацца да вострава можна толькі праз сталіцу Венесуэлы - Каракас.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў адкрыў Хрыстафор Калумб у 1498 гаду і назваў яго ў гонар прынцэсы Маргарыты Аўстрыйскай і ператварыў востраў у іспанскую калонію. У 1814 жыхары вострава пачалі барацьбу за незалежнасць і першымі атрымалі яе пад кіраўніцтвам Сімона Балівара.

Рэкрэацыйны патэнцыял[правіць | правіць зыходнік]

Востраў з'яўляецца аднім з галоўных курортаў Венесуэлы. Многія заможныя людзі валодаюць на востраве віламі. У мінулым востраў быў вельмі папулярным у міжнародных турыстаў (асабліва немцаў), аднак палітычныя сітуацыя ў сучаснай Венесуэле прывяла да некаторага скарачэння патоку турыстаў. На востраве ёсць два нацыянальныя паркі і тры рэзерваціі з мноствам відаў птушак — фламінга, пеліканы, папугаі і інш. Асноўныя галіны — турызм, рыбалоўства і будаўніцтва. Востраў абвешчаны зонай свабоднага гандлю. Востраў таксама з'яўляецца адзінай тэрыторыяй Венесуэлы, дзе дазволена дзейнасць казіно.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]