Градус Цэльсія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гра́дус Цэ́льсія (пазначэнне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэння тэмпературы, ужываецца ў СІ, нараўне з Кельвінам.

Градус Цэльсія названы ў гонар шведскага навукоўца Андэрса Цэльсія, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэння тэмпературы. За нуль па шкале Цэльсія прымалася кропка плаўлення лёду, а за 100° — Тэмпература кіпення вады пры стандартным атмасферным ціску. Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпературу плаўлення лёду, а за 0° — тэмпературу кіпення вады. І толькі пазней яго суайчыннік М. Штрэмер «перавярнуў» гэтую шкалу. Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласці ніжэй 0° і вышэй 100 °C. Лінейнасць з'яўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэннях тэмпературы. Досыць згадаць, што класічны тэрмометр, запоўнены вадой, немагчыма размеціць для тэмператур ніжэй 4 градусаў Цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.

Першапачатковае вызначэнне градусу Цэльсія залежала ад вызначэння стандартнага атмасфернага ціску, таму што і тэмпература кіпення вады і тэмпература плаўлення лёду залежаць ад ціску. Гэта не вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэння. Таму пасля прыняцця Кельвіна, у якасці асноўнай адзінкі вымярэння тэмпературы, вызначэнне градусу Цэльсія было перагледжана.

Паводле сучаснага вызначэнне, градус Цэльсія роўны аднаму Кельвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпература патройнай кропкі вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кельвіна ссунутыя на 273,15:

°C = K — 273,15

Дыяграма пераводу тэмператур[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Дыяграма пераводу тэмператур

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]