Вулкан Елаўстон
| Елаўстонская кальдэра | |
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Горная сістэма | |
| Перыяд утварэння |
2,1 млн гадоў[1] |
| Апошняе вывяржэнне |
70 000 гадоў назад (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[1] |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
3142 м [2] |
|
|
|
Елаўстон (англ.: Yellowstone), вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).
Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяваў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.
Елаўстон з'яўляецца г. зв. «звыш-вулканам», вулканічнай сістэмай, здольнай на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI 8).
Змест |
[правіць] Вядомыя вывяржэнні вулкану Елаўстон
Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных дадзеных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI 8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.
[правіць] Лава-Крык
Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб'ём выкінутай пароды ~280 км³.
[правіць] Меса-Фолз
Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб'ём выкінутай пароды ~1000 км³.
[правіць] Хаклберы-Рыдж
Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб'ём выкінутай пароды ~2500 км³. Пар. вывяржэнне Тамбары (1815), Вывяржэнне Кракатаў 1883 года.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Крыніцы
- David Anderson. The Yellowstone Hot Spot // Geography Review, January 2003.
- The Snake River Plain and the Yellowstone Hot Spot // Volcano World. — у сеціве.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Шаблон:Cite gvp
- ↑ Mount Sheridan, Wyoming. Peakbagger.com. Праверана 31 снежня 2008.
| Гэта пачатак артыкулу па геалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |