Вулкан Камерун
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Камерун | |
Кратары пасля вывяржэння 2000 года |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Форма вулкана | |
| Апошняе вывяржэнне | |
| Вышыня вяршыні |
4040 м |
| Першае ўзыходжанне | |
|
|
|
Камерун - стратавулкан, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Камерун ў раёне Гвінейскага заліва. Вышыня вулкана складае 4040 метраў[1], што робіць яго самай высокай вяршыняй Камеруна. У 2000 годзе адбылося велізарнае вывяржэнне.
Гісторыя адкрыцця еўрапейцамі [правіць]
Першымі з еўрапейцаў убачылі гэты вулкан у 1472 годзе партугальскія маракі экспедыцыі Фернанда По, якая наведала гэтыя месцы ў пошуках шляху ў Індыю вакол Афрыкі[2].
Першым з еўрапейцаў на вяршыню гары падняўся ў 1861 годзе Рычард Фрэнсіс Бёртан. У 1895 годзе на вулкан паднялася даследніца Афрыкі Мэры Кінгслі.
Зноскі
- ↑ Часта прыводзяцца вышыні 4070 м і 4095 м, аднак гэтыя даныя не супадаюць з вынікамі місіі шатла «Індэвар» па высокадэталёвай радарнай здымцы рэльефу Зямлі паміж 56° пд. ш. і 60° пн. ш. у лютым 2000 г. Па даных гэтай здымкі, вышыня вулкана складае не больш за 4029 м. Паводле даных GPS, вышыня складае 4024±16 м, гэта значыць не больш за 4040 м.
- ↑ Камерун - стратовулкан в Африке
| Гэта пачатак артыкула пра вулкан. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Камерун. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |