Рычард Фрэнсіс Бёртан
| Рычард Фрэнсіс Бёртан Рычард Фрэнсіс Бёртан |
|
| Дата нараджэння: | 19 сакавіка 1821 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Торкі, Графства Дэвон, Вялікабрытанія |
| Дата смерці: | 20 кастрычніка 1890 (69 гадоў) |
| Месца смерці: | Трыест, Італія |
| Род дзейнасці: | падарожнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, этнограф, лінгвіст, гіпнатызёр, фехтавальшчык і дыпламат. |
Рычард Фрэнсіс Бёртан (англ.: Richard Francis Burton; 19 сакавіка 1821, Торкі, Графства Дэвон, Вялікабрытанія — 20 кастрычніка 1890, Трыест, Італія) — брытанскі падарожнік, пісьменнік, паэт, перакладчык, этнограф, лінгвіст, гіпнатызёр, фехтавальшчык і дыпламат. Праславіўся сваімі даследаваннямі Азіі і Афрыкі, а таксама сваімі вылучнымі ведамі розных моў і культур. Па некаторых адзнаках, Бёртан валодаў дваццаццю дзевяццю мовамі, якія адносяцца да розных моўных сем'яў.
Найболей знакамітымі дасягенннямі Бёртана з'яўляюцца яго вандраванне перапранутым у Меку, пераклад казак «Тысячы і адной ночы» і Камасутры на англійскую мову і вандраванне разам з Джонам Хэнінгам Спікам ва Усходнюю Афрыку ў пошуках вытокаў Нілу. Ён быў пладавітым пісьменнікам, з-пад пяра якога выйшла мноства як мастацкіх твораў, так і артыкулаў, прысвечаных геаграфіі, этнаграфіі і фехтаванню.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Фрэнсіс Бёртан- Complete Works of Richard Burton at burtoniana.org. Includes over 200 of Burton's journal and magazine pieces.