Вядомыя асобы Жлобіна
Вядомыя ўраджэнцы Жлобіна:
А[правіць | правіць зыходнік]
- Вульф Іосіфавіч Агранаў (1918—1995) — мастак-пастаноўшчык тэатра і кіно, заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР.
- Аніс Віктаравіч Ананенка (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет (бег).
- Вольга Аніскоўцава (нар. 1982) — беларуская футбалістка.
- Юрый Леанідавіч Астапчанка (нар. 1945) — беларускі палітык.
- Яўген Ігаравіч Ахраменка (нар. 1995) — беларускі прафесійны трэкавы велагоншчык. Майстар спорту міжнароднага класа.
Б[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Анатольевіч Бараноўскі (нар. 1977) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
- Макар Уласавіч Барташоў (1909—1948) — Герой Савецкага Саюза (14.9.1945), палкоўнік.
- Міхаіл Сямёнавіч Быкаў (1922—1991) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).
- Сямён Міхайлавіч Бытавой (1909—1985) — савецкі паэт.
В[правіць | правіць зыходнік]
- Рыгор Арцёмавіч Васільеў (1885—1976) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Забайкаллі
- Аляксей Іванавіч Восіпаў — доктар філасофскіх навук, прафесар.
Д[правіць | правіць зыходнік]
- Георгій (Данілаў) — мітрапаліт Ніжагародскай і Арзамаскай епархіі, кіраўнік Ніжагародскай мітраполіі Рускай праваслаўнай царквы (з 2003).
- Зіновій Якаўлевіч Дворкін (1907—1983) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1962).
- Гірш Ізраілевіч Добін (1905—2001) — яўрэйскі пісьменнік.
Ж[правіць | правіць зыходнік]
- Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (1919—2000) — беларускі мастак-жывапісец
І[правіць | правіць зыходнік]
- Яніна Інкіна (нар. 1997) — беларуская баскетбалістка.
К[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Аляксандравіч Кавязін (1898—1950) — тэатральны рэжысёр, педагог, мастак. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1949).
- Марыя Абрамаўна Каплан (1907—1963) — савецкі этнограф[1].
- Неаніла Арцёмаўна Крынічная — доктар філалагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі.
- Ігар Андрэевіч Кузьмянок (нар. 1990) — беларускі футбаліст.
М[правіць | правіць зыходнік]
- Юрый Яфімавіч Мамлін (нар. 1947) — беларускі архітэктар. Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры.
- Сяргей Сяргеевіч Мацвейчык (нар. 1988) — беларускі футбаліст.
С[правіць | правіць зыходнік]
- Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. 1981) — беларускі паэт, шоумэн, тэлевядучы. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004).
Т[правіць | правіць зыходнік]
- Леў Мікалаевіч Тамкоў (1937—1997) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1976).
Ф[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Сцяпанаўна Філімончык (нар. 1949) — беларускі палітык.
Ц[правіць | правіць зыходнік]
- Ірына Аляксандраўна Цэлікавец (нар. 1976) — беларускі юрыст, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Мінскай вобласці.
Ч[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў (нар. 1949) — беларускі палітык.
Ш[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў (нар. 1973) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
- Арыэль Шламо-Залман (1895—1970) — ізраільскі празаік, рэдактар ізраільскіх энцыклапедый.
- Мікалай Абрамавіч Шэхтман (нар. 1936) — расійскі вучоны ў галіне лексікалогіі і семантыкі. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1985). Член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук і Акадэміі менеджменту ў адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі РФ (1996). Акадэмік РАЕН, Выдатнік народнай асветы РСФСР (1965), Выдатнік народнай асветы СССР (1979),
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2023. Праверана 17 лютага 2023.