Вядомыя асобы Крычава
Вядомыя ўраджэнцы Крычава:
Б[правіць | правіць зыходнік]
- Галіна Барысаўна Багданава (нар. 1961) — беларуская журналістыка і пісьменніца.
- Аляксандр Сцяпанавіч Балдоўскі (1950—2021) — беларускі пісьменнік, нарысіст, журналіст.
- Ілля Барысавіч Берхін (1908—1992) — савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1957), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1980).
Г[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 1947) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
Д[правіць | правіць зыходнік]
- Ірына Віктараўна Даўгала (нар. 1967) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.
К[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (нар. 1970) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Национальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (з 2018).
- Міхаіл Пятровіч Крываносаў (1929—1994) — беларускі спартсмен (лёгкая атлетыка; кідане молата), педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1971), прафесар (1987).
- Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 1952) — беларускі ваенны і палітык.
Л[правіць | правіць зыходнік]
- Наталля Пятроўна Лаўрыненка (нар. 1977) — беларуская вяслярка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класу (1996). Заслужаны майстар спорту Беларусі (1997).
М[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (1921—1993) — беларускі краязнавец, музейны работнік, заслужаны работнік культуры БССР (1979), стваральнік Крычаўскага краязнаўчага музея, навуковы супрацоўнік, дырэктар Краязнаўчага музея (1961—1982).
- Аксана Уладзіміраўна Мянькова (нар. 1982) — беларуская лёгкаатлетка.
- Мікалай Максімавіч Мяшкоў (1922—1999) — дзяржаўны дзеяч БССР, беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), прафесар (1968).
Н[правіць | правіць зыходнік]
- Святлана Васільеўна Новікава (нар. 1970) — беларуская футбалістка.
- Яўген Віктаравіч Новікаў (нар. 1961) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч.
Р[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Ігнатавіч Рыбчынскі (нар. 1936) — беларускі мастак.
- Алена Рынкевіч (нар. 1987) — беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі.
С[правіць | правіць зыходнік]
- Багдан Багданавіч Саламярэцкі (1589—1630) — беларускі магнат герба «Равіч», староста крычаўскі (з 1620), адзін з найбольш паслядоўных абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.
- Мікалай Іванавіч Сталяроў (1919—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 629-га знішчальнага авіяцыйнага палка 102-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі войскаў СПА тэрыторыі краіны, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Ч[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. 1985) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года.
Ш[правіць | правіць зыходнік]
- Анастасія Аляксандраўна Шупо (нар. 1997) — беларуская футбалістка.