Ірына Віктараўна Даўгала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Віктараўна Даўгала
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 8 сакавіка 1967(1967-03-08) (57 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Ірына Віктараўна Даўгала (8 сакавіка 1967, Крычаў, Магілёўская вобласць) — дзяячка камсамола ў БССР, работніца органаў раённага і гарадскога кіравання Гомеля. Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га склікання[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 8 сакавіка 1967 года ў г. Крычаве Магілёўскай вобласці.

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасцях «Руская мова і літаратура», «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 1984 года працавала ў Цэнтральным райкаме камсамола г. Гомеля, была піянерважатай сярэдняй школы № 21 г. Гомеля, сакратаром камітэта камсамола Гомельскага музычнага вучылішча мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Працавала ў камісіях па справах непаўналетніх Цэнтральнага раёна г. Гомеля і г. Гомеля, аддзеле па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля. З 2010 года працавала ў Гомельскім аблвыканкаме. У 2013 годзе ўзначаліла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].

Член партыі «Белая Русь».

З 2024 года дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае сына.

Зноскі