Вярхоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярхоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вярхоўе
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 737
Плошча 131,58 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Вярхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вярхоўе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Чаркаскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1038 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 737 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]