Вячаслаў Васілевіч Табаравец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Васілевіч Табаравец
Дата нараджэння 27 ліпеня 1949(1949-07-27)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера інфарматыка[d] і кібернетыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук[1] (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Вячаслаў Васілевіч Табараве́ц[2] (нар. 27 ліпеня 1949) — вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі, кандыдат тэхнічных навук (1980), дацэнт (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Відзібор Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. У 1973 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» і працаваў у ім у 1973—1975 і 1978—1994 гадах. У 1987—1991 гадах прафесар каледжа ў Дар-эс-Саламе (Танзанія)[2]. У 1994—2017 гада працаваў у Мінскім інавацыйным універсітэце, прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій, у 1994—2007 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце[3]. З 2017 года В. В. Табаравец у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, дацэнт кафедры праграмнага забеспячэння[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар і сааўтар прац па вылічальным алгарытмам ў праграмаванні, метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі ў інфармацыйных тэхналогіях, асновах інфармацыйных тэхналогій, асновах алгарытмізацыі і праграмавання, аўтаматызаваным сістэмам кіравання, метадах аўтаматызаванага праектавання.

Сярод апублікаванага:

  • Римский Г. В., Таборовец В. В. Автоматизация исследований динамических систем / Под ред. [и с предисл.] д. т. н. П. М. Чеголина. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 334 с. : ил. ; 22 см;
  • Основы информатики и программирования : учеб.-метод. комплекс / В. В. Таборовец, Е. М. Демидович, Т. В. Русак — Мн.: Издательство МИУ, 2007. — 196 с. — ISBN 978-985-490-331-6;
  • Основы алгоритмизации и программирования : учебно-методический комплекс / В. В. Таборовец, Т. В. Русак. ― Минск, 2008;
  • Суша Н. В., Гедранович В. В., Пикуль М. И., Спирков С. Н., Таборовец В. В. Стандарт предприятия: Работы курсовые и дипломные. Структура и правила оформления. СТП МИУ 2.0.01-10 / авт-сост. Н. В. Суша и [др.]. — Мн.: Изд-во МИУ, 2010. — 48 с.;
  • Таборовец В. В., Богумил Д. В. Выбор системы управления контентом // Наука, техника и образование, 2018.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]