Залессе (Брэсцкі раён)
Вёска
Залессе
| ||||||||||||||||||||||
Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1630 годзе належала П. Вітаноўскаму, у 1774 годзе — А. Вітаноўскаму, у 1789 годзе — Старавольскім.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Збірагі, прыватнае ўладанне графа Грабоўскага. У 1889 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета; тут размяшчалася Збіражская валасная ўправа. У 1890 годзе сяляне Залескай сельскай грамады мелі 118 дзесяцін зямлі. Працавала школа граматы.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 72 жыхары (1861)
- 11 двароў, 129 жыхароў (1886)
- 121 жыхар (1905)
- 21 двор, 89 жыхароў (1921)
- 45 двароў, 223 жыхары (1940)
- 157 жыхароў (1959)
- 124 жыхары (1970)
- 33 гаспадаркі, 71 жыхар (1997)
- 28 гаспадарак, 58 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залессе (Брэсцкі раён)