Турышчавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Турышчавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
29 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2332
Аўтамабільны код
3
Турышчавічы на карце Беларусі ±
Турышчавічы (Беларусь)
Турышчавічы
Турышчавічы (Гомельская вобласць)
Турышчавічы

Туры́шчавічы[1] (трансліт.: Turyščavičy, руск.: Турищевичи) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавета.

Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад горада Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю. Насельніцтва 29 чал. (2004).

На поўначы мяжуе з лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні меліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвентара 1704 года — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 года 22 дыма.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 года ў Чачэрской воласці Магілёўскай губерні, ва ўладанні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найбольш каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных спраў. З 1880 дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі.

З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Отарскім сельсавеце Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтр — вёска Отар).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]