Шкураты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шкураты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
200 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203870086
Шкураты на карце Беларусі ±
Шкураты (Беларусь)
Шкураты
Шкураты (Гомельская вобласць)
Шкураты

Шкураты́[1] (трансліт.: Škuraty, руск.: Шкураты) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Паблізу ёсць жалезарудныя радовішчы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на паўночны захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарога Брагін — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: школа граматы, капліца, вятрак, карчма, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Шкуратоўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

Напачатку 1920-х гадоў адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Парыжская камуна», працавалі гамарня, поўсцечасальня, вятрак (з 1928 года).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі ў вёсцы свой апорны пункт, у далейшым знішчаны партызанамі. Вызвалена 23 лістапада 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 84 мясцовых жыхара. У памяць пра загінуўшых ў 1948 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск.

У 1959 годзе цэнтр калгасу «Парыжская Камуна». Размяшчаліся механічная майстэрская, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 73 гаспадаркі, 200 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 25 двароў, 177 жыхароў.
  • 1897 год — 54 двары, 356 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 65 двароў, 311 жыхароў.
  • 1959 год — 321 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 73 гаспадаркі, 200 жыхароў.
  • 2006 год — 71 гаспадарак, 199 чалавек, з якіх 41 ва ўзросце да 16 гадоў, 108 — у працаздольным і 50 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0