Юрчонкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Юрчонкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
196 м
Насельніцтва
17 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Юрчонкі на карце Беларусі ±
Юрчонкі (Беларусь)
Юрчонкі
Юрчонкі (Віцебская вобласць)
Юрчонкі

Юрчонкі — вёска ў Вымнянскім сельсавеце Віцебскага раёна. За 15 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 21 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з XIX ст. у Вымнянскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 г. вёска (7 двароў, 37 жыхароў) належала Манулкаўскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 48 дзесяцін зямлі.

З 20 жніўня 1924 г. вёска ў Войтаўскім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі, з 27 чэрвеня 1930 г. — Віцебскага раёна, з 15 лютага 1931 г. — Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці.

У 1933 г. у Юрчонкі пераселены жыхары паселішча Пракуды, у 1938 г. — Папелы. З ліпеня 1941 па чэрвень 1944 гг. Юрчонкі акупіраваны нямецкімі войскамі. З 22 снежня 1960 г. вёска ў Вымнянскім сельсавеце. На 1 студзеня 2003 г. 14 двароў, 17 жыхароў. Вёска ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага кааперытава «Войтава»

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 двароў, 37 жыхароў (1905)
  • 16 гаспадарак, 24 жыхары (1997)
  • 14 гаспадарак, 17 жыхароў (2003)
  • 5 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  • З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 767.