Якушы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Якушы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212870201
Якушы на карце Беларусі ±
Якушы (Беларусь)
Якушы
Якушы (Віцебская вобласць)
Якушы

Якушы́[1] (трансліт.: Jakušy, руск.: Якуши) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 12 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска Якушова ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска пры рацэ Заходняя Дзвіна ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 113 дзесяцін зямлі, адносілася да Цяляцінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас «Дырыжабль». Працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 10 двароў, 11 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавана, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 22 снежня 1960 года ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». У 2003 годзе ў складзе ААТ «Рудакова».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 двароў, 82 жыхары (1785)
  • 17 двароў, 117 жыхароў (1905)
  • 23 двары, 106 жыхароў (1926)
  • 21 двор, 106 жыхароў (1941)
  • 20 двароў, 42 жыхары (1969)
  • 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2000)
  • 5 гаспадарак, 5 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]