Віцебскае ваяводства
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Віцебск |
| Плошча | 24 600 км² |
Віцебскае ваяводства (1503—1772) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Існавала ў ВКЛ у 16 — 18 ст.
Гісторыя [правіць]
Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 г. пачынаюць карыстацца тытулам ваяводы. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў Віцебскай зямлі (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі Друцкага княства дастаткова не вывучаны. Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах Віцебскага павета. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў Полацкім), прызначаліся толькі са згоды мясцовай шляхты. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў, уведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: кашталян, падкаморы, суддзя земскі з падсудкам і пісарам і інш. Была ўстаноўлена харугва Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з 1569 засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода. Першым ваяводай віцебскім быў Ю. Глябовіч.
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Ваяводствы | Віленскае (1413—1795) • Троцкае (1413—1795) • Полацкае (1504—1793) • Новагародскае (1507—1795) • Віцебскае (1508—1793) • Смаленскае (1508—1667) • Берасцейскае (1566—1795) • Менскае (1566—1793) • Мсціслаўскае (1566—1772) • Інфлянцкае (1667—1772) • Браслаўскае (1793—1795) • Гарадзенскае (1793—1795) • Жамойцкае (1793—1795) • Мерацкае (1793—1795) | |
| Іншыя рэгіёны | Жамойцкае староства (XIII стагоддзе — 1795) • Курляндскай герцагства (1562—1795) | |
| Ваяводствы, якія адышлі да Польскага каралеўства ў 1569 |
Кіеўскае (1471—1569) • Падляшскае (1513—1569) • Брацлаўскае (1566—1569) • Валынскае (1566—1569) | |