Віктар Пятровіч Анікеенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Анікеенка
Нараджэнне 19 студзеня 1951(1951-01-19) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Віктар Пятровіч Анікеенка (нар. 19 студзеня 1951, Старыя Дарогі Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізік), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст). Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, першым сакратаром Вілейскага райкама ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Вілейскага райкама і гаркама КПБ, сакратаром парткама Ільянскага саўгаса-тэхнікума Вілейскага раёна Мінскай вобласці, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Вілейскага гаркама КПБ. Займаў пасады сакратара Вілейскага гаркама КПБ, намесніка старшыні Вілейскага раённага Савета народных дэпутатаў, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Вілейскі камбікормавы завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі