Віктар Шніп
Віктар Шніп (нар. 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага р-на) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987-?), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара, галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
[правіць] Творчасць
Дэбютаваў вершамі ў 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 15 кніг, у т.л. зборнікаў паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990). У кан. 1980-х — пач. 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.
[правіць] Прызнанне
- Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
- Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла».
[правіць] Літаратура
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.
[правіць] У Сеціве
- http://vik-shnip.livejournal.com/ — блог В. Шніпа ў ЖЖ