Вікторыя Робертаўна Алешка
Вікторыя Робертаўна Алешка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 мая 1980 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды |
Вікторыя Робертаўна Алешка (нар. 4 мая 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларуская спявачка, тэлевядучая, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь[1], уладальніца медалі Францыска Скарыны[2]. Мае самы нізкі жаночы пеўчы голас — кантральта. Працуе ў стылях эстрада, шансон.
Творчая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 6 гадоў Вікторыя наведвала музычную студыю, вучылася ігры на скрыпцы і фартэпіяна. Там жа пачала спяваць у хоры, дзе і адкрыліся яе вакальныя здольнасці.
У 13 гадоў дзяўчынка становіцца ўдзельніцай школьнага вакальнага гуртка пад кіраўніцтвам Сяргея Аляксандравіча Собаля[3], выступае ў школьных і раённых канцэртах. У 1996 годзе юная артыстка спрабуе сілы ў гарадскім фестывалі маладых выканаўцаў эстраднай песні «Белая Русь» і атрымлівае Гран-Пры[4].
Годам пазней вядомы канцэртны рэжысёр Аляксандр Дзмітрыевіч Вавілаў заўважае пачынаючую спявачку і запрашае Вікторыю выступіць у канцэрце, прысвечаным 20-годдзю Маскоўскага раёна Мінска, у якім прымаюць удзел самыя яркія зоркі беларускай эстрады. У хуткім часе Аляксандр Дзмітрыевіч прапануе народнаму артысту Беларусі Васілю Пятровічу Раінчыку праслухаць яе, і ў красавіку 1997 года Вікторыя становіцца салісткай легендарнай студыі «Верасы»[3], а праз некалькі месяцаў — яшчэ і артысткай Маладзёжнага тэатра эстрады[5].
У 1998 годзе спявачка заваявала Гран-Пры V Рэспубліканскага фестывалю беларускай паэзіі і песні «Маладзечна-98»[6].
У наступным годзе разам з ансамблем «Беларускія песняры» і іншымі артыстамі адпраўляецца на гастролі па Краснадарскім краі[7].
У 2000 годзе на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Віцебск» у рамках фестывалю «Славянскі базар» узнагароджана спецыяльнай прэміяй FIDOF[8].
У 2001 годзе прыняла ўдзел у вялікім канцэртным туры па краіне з акцыяй «Красуй, Беларусь!»[9]. У гэтым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры на эстраднае аддзяленне па класе вакалу[10]. Пазней выступіла на міжнародным фестывалі «Залаты шлягер» (Магілёў), дзе была адзначана ўвагай сусветна вядомага кампазітара і спевака Тота Кутуньё.
У 2002 годзе становіцца лаўрэатам тэлеконкурсу песні «Хіт-Момант» (СТВ), а годам пазней перамагае ў намінацыі «Рэтра-трэк» на тэлевізійным фестывалі «на скрыжаваннях Еўропы» (першы нацыянальны тэлеканал).
У 2004 годзе атрымлівае стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі[11].
У 2006 годзе Вікторыя прымае ўдзел у шэрагу канцэртаў у рамках грамадска-патрыятычнай акцыі «За Беларусь!», якія трансляваліся на агульнанацыянальным тэлеканале (АНТ).
У наступным годзе артыстка пакідае студыю «Верасы» і пачынае самастойную творчую дзейнасць. Вікторыю запрашаюць выступіць у якасці госця на міжнародным фестывалі «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (Растоў-на-Доне, 2007).
У 2008 годзе адпраўляецца ў Тэль-Авіў для ўдзелу ў канцэрце «Мы з Беларусі», прысвечаны 60-годдзю незалежнасці дзяржавы Ізраіль[12]. Таксама ўдзельнічае ў праекце тэлеканала АНТ «Бітва гарадоў», які праходзіць у Ніцы (Францыя)[13]. Супрацоўніцтва ў агульнанацыянальным тэлебачанні працягваецца серыяй канцэртаў на фестывалях «Новая хваля» (Юрмала), «Пяць зорак» (Сочы), а таксама ў гарадах Вільня і Варшава.
У канцы года выходзіць кліп на песню «Карие глаза».
13 лістапада 2009 года ў родным Маладзёжным тэатры эстрады Вікторыя прэзентуе сваю першую сольную праграму «Вместе с тобой».
У 2010 годзе спявачка атрымала запрашэнне выступіць у якасці ганаровага госця на Агульнапольскім фестывалі «Беларуская песня-2010» у Беластоку.
На пачатку 2011 года Вікторыя прымае ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ў прамым эфіры транслявалі больш за 70 краін[14]. Пазней артыстка выпускае кліп на песню «За тебя».
У канцы года спявачка ўдзельнічае ў нацыянальным тэлевізійным музычным праекце «Еўрафэст» (адбор прадстаўніка на конкурс «Еўрабачанне») і выходзіць у фінал. Нягледзячы на тое, што Вікторыя не атрымала перамогу, яе «выступ пахваліў і адзначыў як лепшы сам Філіп Кіркораў»[15].
У 2012 годзе артыстка здымае кліп на песню «Мне хорошо». Спявачка знаходзіць сябе ў стылі шансон, у якім працуе дагэтуль.
Таксама, пачынаючы з 2012 года, Вікторыя становіцца пастаяннай сувядучай аўтарскай рубрыкі Юрыя Краснова «Акадэмія бяспекі» ў рамках праграмы «Аўтапанарама» (СТВ)[16].
У 2013 годзе артыстка адпраўляецца ў сольны канцэртны тур па гарадах Беларусі з праграмай «Вместе с тобой». Увосень спявачку запрашаюць выступіць у святочным канцэрце ў гонар Дня горада Масквы[14].
У канца года выходзіць альбом «Я твоя». У загалоўным трэку пласцінкі Вікторыя спрабуе сябе і як аўтар тэксту.
На пачатку 2014 года Вікторыя Алешка была ганаравана ганаровай дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь — медалі Францыска Скарыны[2].
На працягу года працягваюцца гастролі з праграмай «Вместе с тобой». Таксама артыстка атрымлівае дыплом пераможцы ў намінацыі «Шансон-хіт» («Песня года Беларусі 2014», АНТ), а ў канцы года становіцца вядучай праграмы «Сустрэча з…» на тэлеканале «Беларусь 2». У гасцях у Вікторыі пабывалі такія вядомыя людзі, як Аляксандр Ціхановіч, Уладзімір Цэслер, Вадзім Дзевятоўскі, Ала Цупер, Аляксандр Саладуха.
У 2015 годзе прымае ўдзел у творчым вечары Віктара Дробыша, дзе спявае дуэтам з Аўраамам Русо[17].
На пачатку 2016 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі прысуджана ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»[1].
У тымжа годзе Вікторыя была запрошаная ў журы XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016», а пазней у журы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў моладзевай песні фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (Растоў-на-Доне)[18].
У 2017 годзе ў рамках «Дзён культуры Беларусі» адпраўляецца на гастролі ў Камбоджу і В’етнам[19], а пазней у Сербію, дзе праходзяць «Дні Мінска ў Бялградзе».
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
17 верасня 2020 года падчас пратэстаў у Беларусі ўдзельнічала ў праўладным канцэрце «Жаночы форум „За Беларусь“». На канцэрце песенныя выступы чаргаваліся з вуснымі прамовамі іншых людзей, якія асуджалі пратэстоўцаў, параўноўвалі з дэманамі, сектантамі і фашыстамі, падтрымлівалі Аляксандра Лукашэнку і дзейную ўладу. У зале знаходзіліся Наталля Качанава, Наталля Эйсмант і іншыя набліжаныя да ўлады асобы[20].
Зноскі
- ↑ а б Официальный прием от имени Президента Беларуси по случаю старого Нового года . president.gov.by (15 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б Спортсмены, артисты и журналисты удостоены наград и благодарностей Президента Беларуси . president.gov.by (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б ЗАСЛУЖЕННЫЙ. ЛЕДИ ВИКТОРИЯ . minsknews.by (18 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Виктория Алешко: “Надо мечтать, дерзать и ничего не бояться!” . www.zorika.by (3 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Виктория в шансоне . www.sb.by (11 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Виктория Алешко: мое сердце свободно . www.sb.by (28 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ КАК ВИКТОРИЯ АЛЕШКО СТАЛА ЗВЕЗДНОЙ ПРИНЦЕССОЙ(недаступная спасылка). www.vminsk.by (16 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Виктория Алешко: К алкоголю у меня особое отношение . www.ctv.by (7 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Биография народного артиста Беларуси Василия Петровича Раинчика . verasy.com. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Певица Виктория АЛЕШКО: «Я не хочу быть мамкой для взрослого мужчины»(недаступная спасылка — гісторыя ). www.kp.by (23 кастрычніка 2008). Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Утренняя зарядка с Марией Богатырь и певицей Викторией Алешко . www.ctv.by (25 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Звезды белорусской эстрады поздравят Израиль с 60-летием независимости . naviny.by (31 сакавіка 2008). Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Белорусские звезды сойдутся на ОНТ в «Битве городов» . naviny.by (12 верасня 2008). Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ а б Виктория Алешко: «Я твоя, мой зритель!..» . www.alesyamag.by (25 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Беларусь на «Евровидении-2012» представит Алена Ланская(недаступная спасылка — гісторыя ). www.kp.by (14 лютага 2012). Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Как попасть в АВТОПАНОРАМУ(недаступная спасылка). ap.by. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Виктор Дробыш, хиты и звезды: в Минске прошел творческий вечер российского композитора . dosug.by (25 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Стартовал фестиваль «Молодежь – за Союзное государство» . www.rorbic.ru (16 верасня 2016). Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Беларусь проведет Дни культуры в Камбодже и Вьетнаме . www.belarus.by (12 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2017. Праверана 24 жніўня 2017.
- ↑ Александр Владыко. В «Минск-Арене» сегодня организовали женский форум «За Беларусь». Стрим - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onlíner (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2022. Праверана 3 снежня 2022.