Конкурс песні Еўрабачанне
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
|---|---|
| Жанр | Конкурс песні |
| Стваральнік | Марсэль Безансон |
| Краіна | Спіс краін-удзельніц |
| Горад | Спіс гарадоў |
| Мова(-ы) | Англійская, французская |
| Вядучыя | Спіс вядучых |
| Першы конкурс | 24 мая 1956 |
| Трансляцыя | |
| Працягласць | 2 гадзіны - паўфіналы 3 гадзіны 30 хвілін (фінал) |
| Дзень тыдня | Аўторак, чацвер (паўфіналы); Субота (фінал) |
| Дыстрыб'ютар | Eurovision |
| Вытворца | Еўрапейскі вяшчальны саюз |
| Фармат трансляцыі | 576i (SDTV) (1956-цяп. час) 1080i (HDTV) (2007-цяп. час) |
| Час | 24 мая 1956 - цяп. час |
| Спасылкі | |
{{#ifeq: |1||
Конкурс песні Еўрабачанне (англ.: Eurovision Song Contest, фр.: Concours Eurovision de la Chanson) [1] - штогадовы конкурс, які праводзіцца сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU. Ад кожнай краіны-члена ЕВС выступае выканавец, ці група (не больш за 6 чалавек). Пасля гэтага адбываецца галасаванне тэлегледачоў і журы ў прапорцыі 50/50. Конкурс распачаўся ў 1956 годзе і з тых часоў з'яўляецца адной з самых працяглых тэлевізійных праграм у свеце[2]. Ён таксама з'яўляецца адным з найбольш папулярных неспартыўных мерапрыемстваў з аўдыторыяй 100,000,000 і 600 млн на міжнародным узроўні (у апошнія гады)[3][4]. Еўрабачанне таксама транслюецца за межамі Еўропы ў такіх месцах, як Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Канада, Кітай, Калумбія, Егіпет, Індыя, Японія, Іарданія, Мексіка, Новая Зеландыя, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Тайвань, Тайланд, ЗША, Уругвай і Венесуэла нягледзячы на тое, што яны не з'яўляюцца членамі ЕВС[5][6][7]. З 2000 года конкурс таксама транслюецца і ў Інтэрнэце, з аўдыторыяй у 74,000 людзей у амаль 140 краінах (2006 год)[8].
Шмат удзельнікаў конкурсу сталі сусветна вядомымі спявакамі. Сярод іх можна вылучыць Даменіка Мадун'я, які заняў трэцяе месца з песняй "Nel blu dipinto di blu" ў 1958 годзе, група ABBA, якая перамагла у конкурсе ад Швецыі ў 1974 годзе з песняй "Waterloo", Селін Дыён, якая выйграла конкурс, прадстаўляючы Швейцарыю ў 1988 годзе з песняй "Ne partez pas sans moi"[9][10] і іспанец Хуліа Іглесіяс, які заняў чацвёртае месца ў 1970 годзе.
Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці, якая вырабляецца ў рамках конкурсу, з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз.
Змест |
Гісторыя [правіць]
У 1950 годзе ў спустошанай вайной Еўропе быў адноўлены Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU). Штаб-кватэра арганізацыі была створана ў Швейцарыі. Там жа створаны і адмысловы камітэт, каб шукаць шляхі культурнага аб'яднання краін Еўропы праз "лёгкія забаўляльныя праграмы". На пасяджэнні камітэта, якое адбылася ў адбылася ў Манака ў студзені 1955 года, генеральны дырэктар Швейцарскага тэлебачання і старшыня камітэта Марсэль Безансон прапанаваў ідэю міжнароднага песеннага конкурсу, дзе будуць удзельнічаць усе краіны Еўропы. [11][12].Конкурс быў заснаваны накшталт музычнага фестываля ў Сан-Рэма (Італія).
Канцэпцыя конкурса, якая больш вядома пад назвай "Гран-пры Еўрабачанне" была адзначана Генеральнай Асамблеяй ЕВС на паседжанні, якое адбылося ў Рыме 19 кастрычніка 1955. У гэты час было вырашана, што першы конкурс адбудзецца вясной 1956 года ў Лугана, Швейцарыя. Назва "Еўрабачанне" было ўпершыню выкарыстана ў адносінах да тэлевізійнай сеткі ЕВС брытанскім журналістам Джорджам Кэмпі ў лонданскай газетце "Evening Standard" ў 1951 годзе.[11]
Першы конкурс быў праведзены ў горадзе Лугана, Швейцарыя, 24 мая 1956 года. У гэтым конкурсе ўдзельнічалі 7 краін, кожная з якіх прадставіла па 2 песні. Гэта быў адзіны конкурс у гісторыі "Еўрабачання", у якім ад адной краіны было выканана больш за 1 песню. З 1957 года ад кожнай краіны-ўдзельніцы было дазволена выконваць толькі адну песню. Першай пераможцай конкурса "Еўрабачанне" стала прымаючая краіна, якую прадстаўляла Ліз Асія.[13]
У гэты час былі зацвержаны англа- і франкамоўная назвы конкурса Eurovision Song Contest і Concours Eurovision de la Chanson. Першай назвай сталі карыстацца ўсе краіны, акрамя Францыі, Бельгіі і Люксембурга.
Фармат [правіць]
За шмат гадоў фармат конкурса неаднаразова змяняўся, нягледзячы на тое, што асноўныя прынцыпы заўсёды былі нязменнымі: краіны прадстаўляюць песні, якія спяваюцца ў тэлевізійнай праграме і перадаюцца па сетцы Еўрабачання адначасова для ўсіх краін-удзельніц.[14]
Трансляцыю конкурса ў кожнай дзяржаве ажыццяўляе спецыяльная тэлекампанія, якая атрымала дазвол ад ЕВС. Паколькі трансляцыя была і ёсць прамой, то пасля выканання ўсіх песен адбываецца галасаванне тэлегледачоў і журы (у розныя годы маглі быць толькі тэлегледачы, ці толькі журы). У канцы конкурса, абвяшчаецца пераможца - краіна, якая набрала найбольшую колькасць балаў.
Часцей за ўсё вядучымі конкурсу з'яўляюцца 2 чалавекі, але першыя конкурсы вяліся толькі адным вядучым (вядучай). Паколькі "Еўрабачанне" - адзін з самых папулярных шоў у свеце, то тэлекампанія-арганізатар конкурса ў рэкламных роліках, ці канцэпцыі самаго конкурса найлепш разгарнуць тэму гісторыі і культуры прымаючай краіны, каб стымуліраваць развіццё мясцовага турызму.
Паміж песнямі і абвяшчэннем вынікаў галасавання, адбываецца т.з. "інтэрвал-акт", падчас якога выступаюць ці пераможцы мінулага года, ці сусветна вядомыя сяпвакі прымаючай краіны.[15][16]
Традыцыйнай музычнай тэмай конкурса "Еўрабачанне" стаў урывак з музычнага твора "Te Deum" Марка Антуана Шарпанц'е. Фінал "Еўрабачання" традыцыйна адбываецца ў суботу вечарам, але першыя конкурсы даволі часта праводзіліся і ў іншыя месяцы і дні тыдня (чацвер - 1956 год).[17] and as early as March.[18]
Краіны-удзельніцы конкурсу [правіць]
Любая краіна-удзельніца, якая ўваходзіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз (нават, калі яна знаходзіцца за межамі Еўропы) можа прыняць удзел у конкурсе. Такімі краінамі з’яўляюцца Марока (паўночна-афрыканская краіна), якая прымала ўдзел у конкурсе ў 1980 годзе, і Ізраіль, які да сённяшніх часоў кожны год адпраўляе ўдзельнікаў на конкурс.
- 1. Як Федэратыўная Рэспубліка Германія.
Працэдура адбора [правіць]
Кожная краіна павінна прадставіць адну песню за адно выступленне. Адзіным выключэннем з гэтага быў першы конкурс 1956 года (2 пенсі ад кожнай краіны). На дадзены момант, для ўдзельнікаў "Еўрабачання" існуе правіла, згодна з якім песня канкурсант не можа быць апублікавана раней дазволенай даты (1 кастрычніка). Краіны маюць права самастойна вырашаць спосаб выбару прадстаўніка і пенсі, але ЕВС заклікае да правядзення публічнага галасавання, бо гэта стварае больш адкрытасці.
Незалежна ад метаду, які выкарыстоўваецца для выбару песні, яна павінна быць дапрацавана і прадстаўлена ў EBU да пэўнага тэрміну (часцей - да сярэдзіны сакавіка).
Правядзенне конкурсу [правіць]
Большая частка выдаткаў на правядзенне конкурсу пакрыта камерцыйнымі спонсарамі і узносамі ад іншых краін-удзельніц. Конкурс лічыцца унікальнай магчымасцю для развіцця турызму ў прымаючай краіне. У 2005 годзе Украіна адмяніла свае патрабаванне наконт візы для турыстаў з ЕС з-за правядзенне конкурса ў Кіеве.[19]
Падрыхтоўка да мерапрыемства пачынаецца праз некалькі тыдняў пасля таго, як пройдзе папярэдні конкурс. Кожная краіна павінна абраць горад і пляцоўку, дзе будуць праходзіць канцэрты і астатнія мерапрыемствы "Еўрабачання".
Двумя найбуйнейшымі пляцоўкамі ў гісторыі конкурса былі стадыён "Parken" ў Капенгагене (38,000 чалавек; 2001 год) і "Esprit Arena" ў Дзюсельдорфе (36,500 чалавек, 2011 год). Самы маленькі горад, які прымаў у сябе "Еўрабачанне - ірландскі Мілстрыт (1993 год). Насельніцтва горада складае ўсяго 1,500 чалавек, а на сам конкурс прыехала значна больш людзей.[20]
Лагатып і графічнае аздабленне [правіць]
Сучасны лагатып быў створаны ў 2004 годзе, падчас конкурса ў Турцыі, з мэтай стварэнне паслядоўнай візуальнай ідэнтычнасці. Сцяг прымаючай краіны знаходзіцца ў самым цэнтры агульнага лагатыпу. Разам з тым, кожны раз, краіна, што прымае конкурс стварае свой асабілвы дызайн і слоган. Графічная тэма і дэвіз конкурса аб'яўляюцца ЕВС і мясцовай тэлекампаніяй, што займаецца арганізацыяй конкурсу.
Еўратыдзень [правіць]
Тэрмін "Еўратыдзень" ("Eurovision Week") выкарыстоўваецца для абазначэння тыдня, падчас якога адбываецца конкурс. Еўратыдзень уключае ў сябе некалькі рэпетыцый, прэс-канферэнцый, а таксама розных мерапрыемстваў іншага плану. якія арганізоўваюцца рознымі грамадскімі арганізацыямі.
Падчас Еўратыдня, каардынацыю мерапрыемстваў і дзейнасці ўдзельніка ажыццяўляе кіраўнік дэлегацыі. У склад самой дэлегацыі ўваходзяць сам выканавец (група), аўтары слоў і музыкі да песні, афіцыйная прэса, а таксама дырыжор (у гады, калі на Еўрабачанні быў аркестр). Акрамя гэтага, у склад дэлегацыі можа ўваходзіць і каментатар.
Рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі [правіць]
Часцей за ўсё, дэлегацыі прыбываць на конкурс за 2 тыдні да пачатку, каб правесці ўсе рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі. Кожная краіна мае прва на 2 рэпетыцыі. Краіны, які ўдзельнічаюць у першым паўфінале, праводзяць рэпетыцыі з нядзелі да серады, у другім - з чацвярга па нядзелю. Таксама ў суботу і нядзелю, праводзяць свае рэпетыцыі і краіны-фіналісткі. Пасля рэпетыцыі, удзельнікі ад кожнай краіны сустракаюцца з сваім мастацкім кіраўніком у спецыяльным пакоі, дзе глядзяць відэа з рэпетыцыі, абмяркоўвачы ракурсы, асвятленне і харэаграфію, для таго, каб паспрабаваць дасягнуць максімальна эстэтычнага эфекту на тэлебачанні. У гэты момант кіраўнік дэлегацыі можа патрабаваць ад арганізатараў усё, што неабходна для выканання. Пасля гэтай сустрэчы, дэлегацыя праводзіць прэс-канферэнцыю, на якой акрэдытаваныя журналісты задаюць пытанні. Рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі адбываюцца пралельна. Так, адна краіна праводзіць сваю прэс-канферэнцыю, у той час як наступная ў зале рэпетыцыі. Перад паўфіналам і фіналам праводзіцца 3 рэпетыцыі (2 пробныя і 1 генеральная). Паколькі часта адбываецца так, што квіткоў на сам конкурс не хапае, было прынята рашэнне прадаваць квіткі і на генеральныя рэпетыцыі, падчас якіх свае адзнакі выстаўляе прафесійнае журы ў кожнай краіне (з 2008 года).
Вечарыны і Еўраклуб [правіць]
У панядзелак т.зв. Еўратыдня. мэр горада-гаспадара Еўрабачання арганізоўвае спецыяльны прыём, куды запрашаюцца ўсе ўдзельнікі і журналісты. Дадзенае мерапрыемства звычайна праводзіцца ў будынку мэрыі (2010 год), ці іншым буйным будынку горада. Акрамя гэтага, кожная краіна можа арганізаваць свае персанальныя вечарыны, з мэтай папулярызацыі свайго ўдзельніка. Усе вечарыны краін адбываюцца ў спецыяльным Еўраклубе. Вечарыны ў ім адбываюцца кожны дзень на тыдні.
Крытыка і спрэчкі [правіць]
Музычны стыль [правіць]
Конкурс Еўрабачанне ўжо доўгі час з'яўляецца аб'ектам спрэчак адносна стылю і якасці музычнага матэрыялу, што на ім выконваецца. Некаторыя з краін спрабуюць з дапамогай конкурса адлюстраваць сваю нацыянальную культуру. Даволі часта такія песні займаюць высокія месцы і нават перамагаюць (украінская спявачка Руслана ў 2004 годзе; Сертаб Эрэнэр з Турцыі ў 2003 і г.д.), але вельмі часта такія песні і выступаюць вельмі дрэнна (Аляксандра і Канстанцін ад Беларусі ў 2004 годзе).
Часцей за ўсё, на Еўрабачанні гучаць песні з жанру поп-музыкі (у апошні час вельмі часта стаў гучаць і еўрадэнс). Гэта найбольш папулярныя ў еўрапейскай аўдыторыі жанры. Іншыя, такія як рэп, хард-рок, класіка вельмі рэдка займаюць добрыя месцы. Выключэннем з гэтага стала фінская група "Лордзі", якая перамагла на конкурсе песні Еўрабачанне ў 2006 годзе.
"Суседскае галасаванне" [правіць]
Асабліва балючай тэмай для Еўрабачання з даўніх часоў з'яўляецца т.зв. "суседскае галасванне" - прынцып, згодна з якім, краіны галасуюць адна за другую, згодна з геаграфічным ці палітычным становішчам. Вельмі часта адбываецца і сітуацыя, калі дыяспары, што жывуць у іншай краіне, дапамагаюць сваёй радзіме. У гэтым выпадку вельмі паказальны прыклад Турцыі, якая амаль заўсёды атрымоўвае высокія балы ад Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Францыі - краін з максімальнай колькасцю турэцкага насельніцтва ў Еўропе.
Сваяцкія праекты [правіць]
- Дзіцячы конкурс песні Еўрабачанне — праходзіць кожны год з 2003 года для дзяцей не старэй за 15 год.
- Міжнародны песены фестываль у Сопаце — праходзіць у польскім горадзе Сопат з 1961 года.
- Міжнародны конкурс песні Інтэрбачанне — прахадзіў у 1977-1980 гадамі паміж сацыялістычнымі краінамі. У 2008 годзе ў Сочы прайшоў конкурс паміж краінамі былога Савецкага Саюза.
- Сусветны музычны фэст — упершыню прайшоў у 2005 годзе ў Сараева; уключае ўдзельнікаў з Еўропы і Азіі.
- Конкурс песні Бундэсбачанне — праходзіць штогод з 2005 года паміж 16 рэгіёнамі Германіі.
- MGP Nordic - дзіцячы песенны конкурс, што праходзіць паміж краінамі Паўночнай Еўропы.
- Our Sound - "Еўрабачанне" для краін Азіі.
- OTI Festival - песенны конкурс для іспана- і партугаламоўных краін (1972-1998, 2000).
- Yamaha Music Festival - музычны фестываль у Токія (1970-1989)
- Baltic Song Contest - песенны конкурс для краін Балтыі.
- Caribbean Song Festival - "Еўрабачанне" для краін Карыбскага вяшчальнага саюзу.
- Castlebar Song Contest - песенныя конкурс у Ірландыі (1966-1989).
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Конкурс песні Еўрабачанне- Eurovision.tv (англ.)
- Eurovision Song Contest
Зноскі
- ↑ Пераможцы конкурса "Еўрабачанне" (PDF). Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 26 снежня 2007.(англ.)
- ↑ Live Webcast. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2006. Праверана 25 мая 2006.(англ.)
- ↑ Фінляндыя перамагла на Еўрабачанні 2006. Al Jazeera English (2006-05-21). Праверана 8 мая 2007.(англ.)
- ↑ Мэц'ю, Мюрай. Eurovision Song Contest - International Music Program. Музей тэлевяшчання. Праверана 15 ліпеня 2006.(англ.)
- ↑ Eurovision Trivia (PDF). BBC Online (2002). Праверана 18 ліпеня 2006.(англ.)
- ↑ Конкурс песні Еўрабачанне 1972. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 21 ліпеня 2009.(англ.)
- ↑ Конкурс песні Еўрабачанне 2004 фінал. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 22 ліпеня 2009.(англ.)
- ↑ Філіп Лавэн. Webcasting and the Eurovision Song Contest. Еўрапейскі вяшчальны саюз (Ліпень 2002). Праверана 21 жніўня 2006.(англ.)
- ↑ Адкрыццё музея група АББА адкладецца , The San Francisco Chronicle (2008-09-12).
- ↑ Сербская "Малітва" - пераможца Еўрабачання 2007 , Рэйтэрс (2007-05-14).
- ↑ 11,0 11,1 Жаквін, Патрык. Залаты юбілей Еўрабачання. Еўрапейскі вяшчальны саюз (2004-12-01). Праверана 18 ліпеня 2009.
- ↑ Гісторыя Еўрабачання. BBC Online (2003). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2010. Праверана 20 ліпеня 2006.
- ↑ Historical Milestones. Еўрапейскі вяшчальны саюз (2005). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2006. Праверана 26 мая 2006.
- ↑ Voting fault hits Eurovision heat , BBC News (2004-05-13). Праверана 2 мая 2010.
- ↑ Eurovision Song Contest 1974. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 19 ліпеня 2009.
- ↑ Barnes, Clive Riverdance Ten Years on. RiverDance. Праверана 27 ліпеня 2006.
- ↑ Eurovision Song Contest 1956. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 19 ліпеня 2009.
- ↑ Eurovision Song Contest 1979. Еўрапейскі вяшчальны саюз. Праверана 19 ліпеня 2009.
- ↑ Fawkes, Helen. Ukrainian hosts' high hopes for Eurovision , 'BBC News Online' (2005-05-19). Праверана 19 ліпеня 2009.
- ↑ General Information on Millstreet (PDF). Ірландыя. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2009. Праверана 17 ліпеня 2009.
