Тут праходзіць намінаванне і абмеркаванне кандыдатаў у артыкулы года, а таксама галасаванне.
Агульныя рэкамендацыі і правілы[правіць зыходнік]
- Удзельнікам абмеркавання
Аргументавана выказвайцеся пра недахопы і добрыя якасці артыкулаў, пазбягаючы залішне ацэначных выразаў і пераходаў на асобы. Старайцеся выкладаць сваю думку коратка; калі Вы лічыце, што артыкул утрымлівае сур’ёзныя заганы — лепш напісаць пра гэта на старонцы абмеркавання артыкула. Але памятайце, што тут выбіраюцца «лепшыя з лепшых», на якія ў далейшым будуць арыентавацца ўдзельнікі праекта.
- Аўтарам і тым, хто намінуе артыкулы
Абавязкова праверце, ці не пагоршыўся артыкул з моманту прысваення яму статуса выдатнага, даглядзіце яго. Калі ў артыкуле ёсць дробныя недахопы і памылкі друку, іх трэба выправіць. Калі да пачатку галасавання ў артыкуле будуць сур’ёзныя недагледжаныя змены, то ён можа быць зняты з конкурсу.
- Галасаванне
Галасаванне пачынаецца з 15 лістапада 2019 і працягваецца да 14 студзеня 2020 уключна.
Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада 2019 года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць За або Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс (але рэкамендуецца галасаваць Супраць толькі ў выпадку, калі вы цалкам упэўненыя, што кандыдат не варты звання «Артыкула года», а не проста таму, што іншыя артыкулы лепшыя). Галасаванне з больш чым аднаго ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
- За --Алекс2005 (размовы) 14:01, 29 снежня 2019 (+03) — голас быў аддазены ананімам, ён не можа быць
улічаны залічаны пры падвядзенні вынікаў. --JerzyKundrat (размовы) 00:20, 12 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. Віт; размовы 09:55, 4 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. Bk1949 (размовы) 23:08, 11 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. --Krylowicz (размовы) 11:25, 12 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. --Jan (Размовы,Уклад,Парады) 01:18, 13 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. --JerzyKundrat (размовы) 19:17, 13 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- За. --Hanylka (размовы) 23:11, 14 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
Патрэбна заўважыць, што артыкул быў створаны раней і цягам згаданага года амаль не змяніўся. --JerzyKundrat (размовы) 19:17, 13 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
- Варта перарабіць непасрэдныя спасылкі на артыкулы іншых раздзелаў (шукаюцца праз "[[:") на аформленыя з дапамогай {{нп5}} або падобных шаблонаў.--Artsiom91 (размовы) 00:59, 28 лістапада 2019 (+03)[адказаць]
- * Галасую Супраць з наступных прычын:
1-е: Ганьбіцца Купала, які быццам бы «Адрокся ад былых калег» і далей ідзе цытата з «Адкрытага ліста Янкі Купалы», які быў надрукаваны ў газеце «Звязда» 14 снежня 1930. Здаўна вядома, што гэты ліст быў фальсіфікаваны, а Купала ніколі яго не пісаў: глядзі «Янка Купала: энцыклапедыя» Т. 3. с. 475.
2-е. У артыкуле падаецца так, што беларускае краязнаўства быццам бы расквітнела пад патранатам расійскай (царскай і савецкай) улады, што не адпавядае рэчаіснасці. Бо тое, што «расквітнела» было ў большасці прасякнута «заходнерусізмам». Пералічаны амаль усе заваядышы заходнерусістаў, для якіх краязнаўчая дзейнасць была толькі сродкам і падмуркам да ідэалагічнай і практычнай падтрымцы высілкаў на ўзмацненне расійскай дзяржаўнай улады на заходняй «окраине России», на пашырэнне «русского мира». Як прыгожа прадстаўлены сумна вядомыя Гаворскі, Бацюшкаў, Бяссонаў, Саланевіч, Каранкевіч і інш., а таксама Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі. Затое аніяк не згадваюцца Лукаш Галамбёўскі, Уладзімір Дабравольскі, а таксама знішчаныя бальшіцкай уладай Аляксандр Шлюбскі, Антон Грыневіч, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства Мікалай Азбукін, і інш.
3-е. Віленскі Музей старажытнасцей быў разрабаваны па загаду расійскага губернатара Мураў’ёва, амаль усе каштоўнасці беларускай даўніны былі вывезены ў расію. Віленская археалагічная камісія пад ціскам расійскай ўлады перастала існаваць. А гэтым а ні-ні.
4-е. Даводзіцца, што «Па ініцыятыве А. У. Жыркевіча ў 1901 годзе ў Вільні адкрыўся музей графа М. М. Мураўёва». Негледзячы на тое, што ў артыкуле многа адсылак на Рускую Вікіпедыю, іх чамусці няма на Жыркевіча і згаданы музей. Вынік пошукаў: А. У. Жыркевіч (руск.) (бел., Музей графа М. Н. Муравьёва (руск.) (бел.. Чытаем: «В музее были собраны различные предметы, касающиеся Муравьёва и его эпохи в истории Северо-Западного края: личные вещи (письменный стол, два кресла, трость, шандал, печать и другие), документы, фотографии лиц и групп, изображения храмов и других зданий, сценок из жизни края в управление Муравьёвым, возложенные к памятнику венки (из них пять серебряных, один фарфоровый). Для посещения публикой музей был открыт дважды в неделю, по вторникам и пятницам». Гэта падзея для беларускага краязнаўства?
5-е. Змоўчваецца, як быў знішчаны краязнаўчы часопіс Наш край, як пасля вызвалення Вільні ў 1944 быў знішчаны Беларускі музей у Вільні, у артыкуле адсутнічае нават згадка на старонку, што маецца ў Беларускай Вікіпедыі.
6-е. Чытаем: «У 2009 годзе арганізавана «Беларускае краязнаўчае таварыства», старшынём якога абраны пісьменнік Анатоль Бутэвіч, намеснікамі ― Віталь Скалабан, Рычард Саматыя і Павел Кавалёў. Выходзяць часопісы «Беларуская думка ….». Пра дзейнасць такога таварыства невядома, дзе яно падзелася? Колькі мае сябраў? Можна ж запытаць у Бутэвіча, паколькі яго наместнік Павел Кавалёў памёр ажно ў 1995. Пакуль што вядома іншае[1].
7-е. Яўны аўтапераклад з РуВікі. Параўнаем абзац, якія пачынаецца:
Бел Вікі: «Стваральнік Віленскай археалагічнай камісіі і Віленскага музея старажытнасцей, ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, граф Яўстафій Тышкевіч», і далей па тэксту (ад 14:55, 26 кастрычніка 2017 Ohlumon)
РуВікі: «Создатель Виленской археологической комиссии и Виленского музея древностей, почётный член Петербургской академии наук, граф Евстафий Тышкевич», і далей па тэксту (ад 05:24, 27 марта 2016 Ohlumon)
8-е. …
Магу доўжыць, але навошта. Досыць зразумела. Bk1949 (размовы) 01:19, 13 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
Зноскі