Парэчкі чорныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Парэчкі чорныя
Парэчкі чорныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes nigrum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24488
NCBI   78511
EOL   583204
GRIN   t:31845
IPNI   792873
TPL   ???

Парэ́чкі чорныя (Ribes nigrum) — від раслін сямейства агрэставых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

281 Ribes nigrum.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Лістападныя зімаўстойлівыя кусты вышынёю 0,7—2,5 м. Маладыя парасткі пухнатыя, бледныя; дарослыя — карычневыя.

Лісце даўжынёй і шырынёй 3-5[3] (да 12) см, з вышчарбленымі бакамі, трох-пяцілопасцевае, лопасці звычайна шырока-трохкутныя, сярэдняя нярэдка выцягнутая, зверху цьмянае, цёмна-зялёнае, голае, знізу па жылках пухнатае.

Суквецці — пэндзаль даўжынёй 3-5 (да 8) см, 5-10-кветкавы[3], з голымі або пухнатымі кветаножкамі даўжынёй 3-8 мм і прыкветкамі даўжынёй 1-2 мм, форма якіх вар'іруецца ад авальнай да лінейна-ланцэтнай. Кветкі даўжынёй 7-9 мм, дыяметрам 4-6 мм, званочкавыя, ліловыя ці ружавата-шэрыя, звонку большай часткай густа апушаныя. Пялёсткі авальныя. Чашалісцікі адагнутыя вонкі, вастраватыя, даволі шырокія.

Плод — ядомая ягада, дыяметрам у сярэднім да 1 см, чорна-бурая або зеленаватая, з глянцавай скуркай і з 3-37 семачкамі. У 1 кг каля 3330 ягад, або 714.000 семачак. Вага 1 тысячы семачак 0,9-1,8 г.

Квітнее ў маі — чэрвені[3]. Пладаносіць у ліпені-жніўні[3].

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, еўрапейскую частку Расіі, Сібір (ад Урала да возера Байкал), Казахстан, Кітай і поўнач Манголіі. У Беларусі паўсюдна па ўсёй тэрыторыі[3]. інтрадуцыраваны у Паўночную Амерыку.

Расце па берагавых зарасніках, у вільготных лясах і па іх ўскраінах, у алешніках, па ўскраінах балот і на вільготных лугах, адзінкава і невялікімі зараснікамі.

Расліна аддае перавагу добра асветленым месцам, хоць мірыцца і з паўценем, але пры гэтым радзей квітнее. Аддае перавагу лёгкім друзлым, добра ўвільготненым ўрадлівым суглінкам, на глебах з падвышанай кіслотнасцю расце дрэнна.

Размножваюць парэчку адраўнелымі тронкамі.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Парэчкі добра растуць і пладаносяць у халодным і ўмераным клімаце на ўрадлівых, чыстых ад шматгадовага пустазелля сугліністых і супясчаных глебах. Больш ураджайныя на глебах з рэакцыяй асяроддзя блізкай да нейтральнай.

Расліны ў радзе размяшчаюць прыкладна цераз 50 см, адлегласць паміж радамі 2,5—3 м. Догляд раслін заключаецца ў падтрыманні глебы ў рыхлым і чыстым ад пустазелля стане. Парэчкі падкормліваюць мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі.

Важнае агратэхнічнае мерапрыемства — фарміраванне і абрэзка кустоў. У першыя 3—4 гады яно павінна быць накіравана на стварэнне здаровых і моцных раслін, здольных у наступныя гады даваць рэгулярныя і багатыя ўраджаі. Слабыя парасткі выразаюць, пакідаючы найбольш моцнарослыя галіны. Сфарміраваны куст павінен мець не менш 10—16 галін 1—3-гадовага ўзросту.

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Сырыя ягады
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 63 ккал 264 кДж
Вада 81,96 г
Бялкі 1,4 г
Тлушчы 0,41 г
Вугляводы 15,4 г

Тыямін (B1) 0,05 мг
Рыбафлавін (B2) 0,05 мг
Пантатэнавая кіслата (B5) 0,398 мг
Пірыдаксін (B6) 0,066 мг
Аскарбінавая кіслата (віт. C) 181 мг

Кальцый 55 мг
Жалеза 1,54 мг
Магній 24 мг
Фосфар 59 мг
Калій 322 мг
Цынк 0,27 мг

Крыніца: USDA Nutrient database

Нарыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

З лячэбнай мэтай выкарыстоўваюцца ягады, лісце і пупышкі.

Ягады сушаць, расклаўшы тонкім пластом у духоўцы або сушылцы пры тэмпературы не вышэй 60 °C.

Лісце збіраюць пасля збору пладоў з сярэдзіны галінак і сушаць у памяшканні, якое добра праветрываецца.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У ягадах чорных парэчак змяшчаюцца вітаміны (C (да 400 мг/%, па меры паспявання колькасць аскарбінавай кіслаты зніжаецца), B, Р, правітамін A), арганічныя кіслоты (цытрынавую і яблычную), розныя цукры (у асноўным глюкозу і фруктозу), гліказіды і флаваноіды, пекцінавыя, дубільныя, антацыянавыя (цыянідзін, дэльфінідзін) і азоцістыя рэчывы. Мінеральны склад ягад (у мг/%): натрый — 32, калій — 372, кальцый — 36, магній — 35, фосфар — 33, жалеза — 1,3.

Утрыманне аскарбінавай кіслаты ў іншых частках расліны таксама вельмі высокае: у лісці (пасля збору ягад) — да 470 мг/%, у пупышках — да 175 мг/%, у бутонах да 450 мг/%, у кветках да 270 мг/%.

Лісце чорнай парэчкі багатыя аскарбінавай кіслатой, каратынам, фітанцыдамі, эфірнымі алеямі.

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Парэчкі валодае патагонным, мачагонныя і замацоўвачыя ўласцівасцямі. Лісце, пупышкі і плады чорных парэчак аказваюць дэзінфікуючым дзеяннем, звязаным з эфірнымі масламі.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Чорныя парэчкі — дэкаратыўны хмызняк, вядомыя формы стракаталістыя і з разразным лісцем.

Дае меданосным пчолам нектар і пылок. Мёдадайнасць дасягае 30 кг з гектара насаджэнняў[4].

Ужыванне ў кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Лісце парэчак выкарыстоўваюць як вострыя прыправы пры засолцы гародніны і грыбоў. Маладое лісце ўжываюць для падрыхтоўкі дыетычных цукрапаніжаючых салат і араматызацыі квасу, сухое лісце — для запаркі гарбаты, дадаюць у соўсы.

Ягады маюць кіславата-салодкі смак і асаблівы водар. Надзвычай каштоўныя па багацці ў ягадах вітаміна C. Іх ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. З ягад рыхтуюць кісялі, сіропы, сокі, настойкі, віны, лікёры, варэнне, жэле, джэм, павідла, мармелад, пасцілу, ёгурты, начынкі для цукерак[3]. Ягады большасці сартоў прыдатныя для хуткага замарожвання.

Ужыванне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне свежыя і сухія ягады рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях (язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытах з паніжанай кіслотнасцю і інш.), пры парушэнні рытму сардэчнай дзейнасці.

Высушанае лісце актыўнае ў дачыненні да дызентэрыйнай палачкі і могуць прымяняцца ў якасці дапаможнага сродку, які падвышае актыўнасць антыбіётыкаў. Лісце парэчкі ўжываюць таксама ў складзе вітамінных збораў з лісцем маліны, брусніц і пладоў шыпшынніка.

Чорныя парэчкі выкарыстоўваецца для лячэння і прафілактыкі цынгі і ў комплексе лячэбных мерапрыемстваў пры розных захворваннях, звязаных з крывацечнасцю.

Свежыя і перапрацаваныя ягады рэкамендуюць пасля цяжкіх захворванняў, дзецям, людзям пажылога ўзросту. У выглядзе «сырога» варэння, джэму, соку або адвараў чорныя парэчкі прызначаюцца пры С- і Р-гіпавітамінозах, крывацёках, захворваннях крывяносных сасудаў, склерозе, ацёках, пры халестэрынавым атэрасклерозе, моцнай стамляльнасці, напружанай разумовай і фізічнай рабоце, прастудных і шэрагу інфекцыйных захворванняў. Свежыя і перапрацаваныя плады аказваюць вяжучае і мачагоннае дзеянне.

Сок з мёдам ужываюць пры бранхітах, ларынгітах, якія суправаджаюцца кашлем і ахрыпласцю, карысны ён і пры гастрытах з паніжанай кіслотнасцю. Яны валодаюць мачагоннымі, процірэўматычнымі, танізоўнымі і процізапаленчымі ўласцівасцямі. Іх ужываюць пры лячэнні рэўматызму, захворванняў нырак і мачавога пузыра, падагры, гіпертаніі.

Ribes-nigrum-buds.jpg
Ribes-nigrum.JPG
Ribes nigrum mustaherukka kukka.jpg
Owoce Porzeczka czarna.jpg
Злева направа: Галіна з пупышкамі. Ліст. Кветкі і бутоны. Ягады

Шкоднікі і хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Powdery mildew on leaves of a blackcurrant.jpg
Мучністая раса на маладых лісцях чорных парэчак

Чорныя парэчкі ад шкоднікаў пакутуюць значна менш, чым чырвоныя. Спецыфічным шкоднікам расліны з'яўляецца Cecidophyopsis ribis, які паражае пупышкі. Таксама моцна паражаецца Sphaerotheca mors-uvae, якой не баяцца чырвоныя парэчкі. У большасці выпадкаў вылечыць куст нельга, можна толькі на год стрымаць развіццё хваробы[5].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Смородина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — Сельхозгиз, 1955. — С. 342.
  5. Інфармацыя прыведзена ў апошнім абзацы на старонцы 179 кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.